Крыштап Станіслаў Завіша
Крыштап Станіслаў Завіша. Гравюра Ю. Барташэвіча, 1862 | |
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 20 красавіка 1660 |
Памёр | 15 жніўня 1721 |
Пахаваны | |
Род | Завішы |
Бацькі | Андрэй Казімер Завіша Аляксандра з Агінскіх |
Жонка | Тэрэза з Тышкевічаў |
Дзеці | Ігнаці, Барбара |
Дзейнасьць | палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).
Кры́штап Станісла́ў Заві́ша (20 красавіка 1660, в. Горка Слонімскага павету — 15 жніўня 1721, Бярдычаў) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, пісьменьнік-мэмуарыст. Ваявода менскі (з 1720).
Трымаў Менскае (з 1685) і Чачэрскае (з 1684) староствы[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», сын Андрэя Казімера, пісара вялікага літоўскага, і Аляксандры з Агінскіх. Па сьмерці бацькі выхоўваўся дзядзькам канцлерам вялікім літоўскім Марцыянам Аляксандрам Агінскім.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым у Кракаве. Браў актыўны ўдзел у палітычным жыцьці: некалькі разоў абіраўся паслом на соймы, іхны маршалак у 1697, 1718 і 1720. Сьпярша падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага, аднак у Вялікую Паўночную вайну перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага[2].
Ажаніўся з Тэрэзай Тышкевіч, у выніку чаго атрымаў багаты пасаг. У шлюбе меў сына Ігнація і дачку Барбару.
Адзін з асноўных фундатараў капліцы Сьвятога Фэліцыяна ў касьцёле Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі пры калегіюме езуітаў у Менску. Па сьмерці ў ёй жа быў пахаваны[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар пераробкі італьянскага раману «Любасьць бязь зьменаў» (1688), шэрагу прамоваў на соймах, сабраных ягонай дачкой Б. Радзівіл у кнізе «Водгук прыемных мэлёдыяў» (1728) і інш.
Найбольш значнае зь літаратурнай спадчыны К. С. Завішы — ягоныя мэмуары, у якіх апісваюцца палітычныя падзеі і шляхецкі побыт Рэчы Паспалітай XVII—XVIII стагодзьдзяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Насевіч В. Завішы // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 394.
- ^ Мархель У. Завіша Крыштоф Станіслаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 638.
- ^ Габрусь Т. Наша «езуіцкае» барока // «Наша Вера» № 1 (15), 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2