Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крывя́тычы (па-польску : Krywiatycze , дадтковая афіцыйная назва ў беларускай мове: Крывятычы , па-падляску : Kryvjatyčy [2] ) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы . Знаходзіцца ў гміне Орля .
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы , якія карыстаюцца падляскім дыялектам , праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Орлі [3] ).
У міжваенны пэрыяд Крывятычы прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва . Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 142 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[4] .
Іван Кірызюк (uk ) (нар. 1949) — пачаткова беларускі, а пасьля ўкраінскі (па набліжанасьці гаворкі роднай вёскі да ўкраінскай мовы і пасьля канфлікту зь беларускім асяродзьдзям у Беластоку) паэт і грамадзкі дзеяч
^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Сядзіба гміны Вёскі
У дужках — афіцыйныя беларускія назвы, якія не супадаюць з правіламі літаратурнай беларускай мовы, але выкарыстоўваюцца мясцовымі ўладамі.
Сядзіба павету Гарадзкія гміны Сельскія гміны