Корсыка
Корсыка | |
Collectivité Territoriale de Corse, Corsica | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Францыя |
Статус | Тэрытарыяльная супольнасьць (рэгіён з асаблівым статусам) |
Уваходзіць у | Паўднёвая зона абароны Францыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Аячча |
Улучае | Паўднёвая Корсыка Верхняя Корсыка |
Дата ўтварэньня | 11 студзеня 1970[1] |
Прэзыдэнт рады | Поль Джакабі |
Афіцыйныя мовы | Карсыканская мова |
Насельніцтва (2014) | 316 257 чалавек |
Шчыльнасьць | 36,44 чал./км² |
Плошча | 8680 км² |
Месцазнаходжаньне Корсыкі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | FR-20R |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ко́рсыка (па-француску: Corse) — востраў у Міжземным моры і адзін з рэгіёнаў (тэрытарыяльная супольнасьць) Францыі. Востраў ляжыць на ўсходзе ад Італіі, прыблізна на вышыні Абруцца, на поўначы ад італьянскага вострава Сардынія і ў паўднёва-заходнім кірунку ад Францыі. Пасьля Сыцыліі, Сардыніі і Кіпру Корсыка зьяўляецца чацьвертым паводле велічыні востравам у Міжземным моры.
Тэрытарыяльная супольнасьць Корсыка (рэгіён з асаблівым статусам) складаецца з двух дэпартамэнтаў: Верхняя Корсыка і Паўднёвая Корсыка.
Асобы статус рэгіёну вызначае наяўнасьць рэгіянальнага парлямэнту (61 дэпутат) з правам назіраньня за законатворчасьцю Нацыянальных збораў Францыі. Сталіца рэгіёну — Аячча.
Геаграфія і насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча рэгіёну — 8 680 км². Рэльеф гарысты.
Насельніцтва — 316 257 чалавек (2014), зь якіх каля 30 тыс. эмігрантаў (пераважна з краінаў Магрыбу). Мовы: француская (дзяржаўная), карэннае насельніцтва размаўляе карсыканскаю моваю, якая лічыцца дыялектам тасканскай мовы.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 850 па 1034 гг. Корсыка знаходзілася пад уладаю маўраў. Пасьля востраў перайшоў пад кантроль Генуэскай рэспублікі. У 1768 годзе Генуя перадала востраў Францыі за даўгі. На Корсыцы нарадзіўся Напалеон Банапарт, а таксама сям’я вайсковых і дзяржаўных дзеячаў Абатучы.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўнаю прадукцыяй Корсыкі зьяўляецца віно і аліўкавы алей.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Корсыка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- PhotoGlobe — Corsica
- CNN CNN coverage of rejection of autonomy proposals in 2003
- Турыстычныя мапы Корсыкі
- Фатаграфіі Корсыкі
- Унівэрсытэт Корсыкі
|