Магрыб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяржавы Магрыба

Маґрыб (араб. المغرب ал-Магрыба «захад») — назва, дадзеная сярэднявечнымі арабскімі географамі і гісторыкамі краінам, разьмешчаным на захад ад Эґіпта; захавалася ў арабскай мове і дагэтуль.

Да гэтага часу па арабску так называецца Марока.

З захаду на ўсход: Маўрытанія, Заходняя Сахара, Марока, Альжыр, Туніс, Лібія. У сярэднявеччы ў панятак Маґрыба ўключаліся таксама мусульманская Гішпанія (Андалюзія) і іншыя ўладаньні былога Арабскага халіфата ў заходняй частцы Міжземнага мора (Балеарскія астравы, Сардынія, Сыцылія).

Агульную назву Аль-Магрыб гэтыя дзяржавы атрымалі ў пэрыяд заваявальных паходаў арабаў. У перакладзе з арабскага Аль-Магрыб — «краіна, дзе заходзіць сонца» ці «Захад».