Перайсьці да зьместу

Катэрына Сакелярапулю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Катэрына Сакелярапулю
па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου
13-ы прэзыдэнт Грэцыі
13 сакавіка 2020 — дасюль
Прэм’ер-міністар: Кірыякас Міцатакіс
Папярэднік: Пракопіс Паўлёпуляс
22-і Прэзыдэнт Дзяржаўнай рады
17 кастрычніка 2018 — 22 студзеня 2020
Прэзыдэнт: Пракопіс Паўлёпуляс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 30 траўня 1956
Салёнікі
Партыя:
Адукацыя: Атэнскі ўнівэрсытэт
Унівэрсытэт Пантэон-Асас
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) ордэн Збавіцеля Order of Honour Order of the Phoenix Order of Beneficence Ордэн Леапольда Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн падвойнага Белага крыжа Decoration for Exceptional Merits ордэн «Стара планіна» Order of Makarios III кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн Нілу
Выява аўтографу

Катэрына Сакелярапулю (па-грэцку: Αικατερίνη Σακελλαροπούλου, 30 траўня 1956, Салёнікі, Грэцыя) — грэцкая палітык, 13-ы прэзыдэнт Грэцыі. Займае сваю пасаду з 13 сакавіка 2020 г.

Вывучала права на юрыдычным факультэце Атэнскага нацыянальнага ўнівэрсытэту ім. Каппдзістрыі і скончыла асьпірантуру па канстытуцыйным і адміністратыўным праве ва Ўнівэрсытэце Пантэон-Асас у Парыжы. У 1982 годзе была прынятая ў Дзяржаўную раду дакладчыкам.

У кастрычніку 2015 году прызначана віцэ-прэзыдэнтам Дзяржаўнай рады, а ў кастрычніку 2018 году яе аднагалосна абралі прэзыдэнтам Дзяржаўнай рады[5].

22 студзеня 2020 году «падзелены» парлямэнт Грэцыі, прадэманстраваўшы «незвычайную аднадушнасьць» і абраў (261 дэпутат «за», «супраць» — 0) яе прэзыдэнтам Грэцыі[6][7]. Такім чынам, упершыню Прэзыдэнтам Грэцкай Рэспублікі была прызначана жанчына.