Пракопіс Паўлёпуляс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пракопіс Паўлёпуляс
па-грэцку: Προκόπης Παυλόπουλος
Prokópis Pavlópoulos portrait.jpg
12-ы Прэзыдэнт Грэцыі
13 сакавіка 2015 — 13 сакавіка 2020
Прэм’ер-міністар: Алексіс Цыпрас
Папярэднік: Каралас Папульяс
Наступнік: Катэрына Сакелярапулю
Міністар унутраных спраў Грэцыі
19 верасьня 2007 — 11 верасьня 2009
10 сакавіка 2004 — 24 жніўня 2007
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 10 ліпеня 1950
Калямата
Партыя: Новая дэмакратыя
Адукацыя: Сарбона

Пракопіс Паўлёпуляс (па-грэцку: Προκόπης Παυλόπουλος; 10 ліпеня 1950, Калямата, Грэцыя) — грэцкі палітык, 12-ты прэзыдэнт Грэцыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1974 годзе быў сакратаром часовага прэзыдэнта Грэцкай рэспублікі Міхаіла Стасінапуляса, зь якім супрацоўнічаў, калі Стасьнапуляс ў апошні пэрыяд дыктатуры «чорных палкоўнікаў» быў пад хатнім арыштам.

Па адукацыі юрыст. Вучыўся ў Парыжы, у Сарбоне, у 1977 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне публічнага права. У 1978-1979 гадах служыў у войску. Пасьля некалькі гадоў займаўся акадэмічнай кар’ерай. Аўтар некалькіх кніг.

У 1996 годзе ён быў абраны дэпутатам парлямэнта Грэцыі ад партыі «Новая дэмакратыя», пасьля пераабіраўся ў 2000, 2004, 2007, 2009 і 2012 гадах.

У 1989-1990 гадах быў намесьнікам міністра пры старшыні ўрада і прэс-сакратаром урада, у 1990-1995 гады ўзначальваў юрыдычнае ўпраўленьне ў адміністрацыі прэзыдэнта Канстанціна Караманліса.

У 1995-1997 гадах быў афіцыйным прадстаўніком правацэнтрысцкай партыі «Новая дэмакратыя», у 2000-2004 гады быў парлямэнцкім прадстаўніком партыі.

У 2004-2007 гадах быў міністрам унутраных спраў, дзяржадміністрацыі і дэцэнтралізацыі, і ў 2007-2009 гадах быў міністрам унутраных спраў.

18 лютага 2015 году прэм’ер-міністар Алексіс Цыпрас прапанаваў кандыдатуру палітыка ад партыі «Новая дэмакратыя» (прав цэнтрысцкая) Паўлёпуляса на пасаду прэзыдэнта краіны. У гэты ж дзень ён быў абраны прэзыдэнтам Грэцыі[1]. Кіраваў краінай да 13 сакавіка 2020 году.

Жанаты, мае трох дзяцей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]