Атэнскі ўнівэрсытэт
Атэнскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Кападыстрыі (па-грэцку: Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο ΑθηνώνΕθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών). часта называецца проста Атэнскі ўнівэрсытэт — найстарэйшы з ВНУ Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер зьяўляецца другой паводле велічыні вышэйшай навучальнай установай пасьля Ўнівэрсытэту Арыстоцеля ў Тэсалёніках.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атэнскі ўнівэрсытэт быў заснаваны 3 траўня 1837 году і разьмешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым з унівэрсытэтаў ня толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходня-міжземнаморскім рэгіёне і меў 4 факультэты: тэалёгіі, права, мэдыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафэсары.
Перад тым, як унівэрсытэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзыдэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыя, ён быў вядомы пад назвай Отана — паводле імя першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 году заняткі былі перанесеныя ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудаваньня выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Гансэн — вядомы таксама як аўтар Атэнскай трылёгіі, якую акрамя ўнівэрсытэту складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.
Адна з асноўных зьменаў у структуры ўнівэрсытэту адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты — мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў катэдры матэматыкі і фізыкі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створаная катэдра хіміі, а школа фармацыі была пераназваная ў катэдру фармацыі.
У пэрыяд паміж 1895 і 1911 гг. унівэрсытэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны колькасьць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, зьявілася неабходнасьць увесьці ўступныя экзамэны, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага году экзамэны былі ўведзеныя на ўсіх факультэтах. З 1954 году па просьбе ўнівэрсытэту колькасьць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Структура ўнівэрсытэту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інстытут тэалёгіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт тэалёгіі
- Факультэт сацыяльнай тэалёгіі
Інстытут філязофіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт філязофіі, пэдагогікі і псыхалёгіі
- Факультэт гісторыі і археалёгіі
- Факультэт філязофіі
- Факультэт ангельскай філязофіі
- Факультэт францускай філязофіі
- Факультэт нямецкай філязофіі
- Факультэт італа-гішпанскай філязофіі
- Факультэт турэцкай філязофіі
- Факультэт тэатральных мастацтваў
- Факультэт музычных мастацтваў
- Факультэт славянскай філязофіі
Мэдыцынскі інстытут
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мэдыцынскі факультэт
- Стаматалягічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт сястрынскай справы
Інстытут права, эканомікі і палітычных навук
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт права
- Факультэт эканамічных навук
- Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіраваньня
Інстытут натуральных навук
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт фізыкі
- Факультэт біялёгіі
- Факультэт геалёгіі
- Факультэт хіміі
- Факультэт матэматыкі
- Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацыяў
Незалежныя факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Факультэт фізвыхаваньня
- Факультэт пачатковай адукацыі
- Факультэт камунікацыяў і мас-мэдыя
- Факультэт філязофіі і гісторыі навукі