Зьміцер Завадзкі
Зьміцер Завадзкі | |
Род дзейнасьці | журналістыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1972 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 ліпеня 2000 (27 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | апэратар-пастаноўшчык, журналіст |
Дзеці | Юрый Дзмітрыевіч Завадскі[d] |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завадзкі.
Зьмі́цер Зава́дзкі (28 жніўня 1972 — 7 ліпеня 2000 (?)) — беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1994—1997 гадах Завадзкі быў асабістым апэратарам прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. З 1997 году Завадзкі працаваў апэратарам на расейскім тэлеканале ОРТ, зь лістапада 1999 па травень 2000 працаваў у Чачэніі[1].
Зьнікненьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 ліпеня 2000 году Зьміцер Завадзкі быў скрадзены, калі накіроўваўся ў аэрапорт «Мінск-2» на аўтамабілі, каб сустракаць свайго калегу Паўла Шарамета. Аўтамабіль быў знойдзены ў аэрапорце, але самога Завадзкага з тых часоў ніхто ня бачыў. Зьнікненьне Завадзкага ўстала ў адзін шэраг са зьнікненьнямі вядомых апазыцыйных палітыкаў Віктара Ганчара і Юрыя Захаранкі, бо ўлады гэтаксама так і ня здолелі прад’явіць задавальняючыя тлумачэньні злачынству.
14 сакавіка 2002 году па справе аб скрадзеньні Зьмітра Завадзкага былі асуджаныя 4 чалавекі — былыя супрацоўнікі спэцыяльнага атраду міліцыі «Алмаз(ru)». У верасьні 2002 году Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы заявіла, што «сур’ёзна заклапочаная адсутнасьцю прагрэсу ў справе» і заснавала ўласны сьледчы падкамітэт для расьсьледваньня справы зьніклых.
Прэмія імя Завадзкага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пасьля зьнікненьня заснаваная прэмія імя Завадзкага, якую сярод іншых атрымалі кампанія БелаПАН ды апэратар Уладзімер Бабарыка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьміцер Завадзкі. Адзін дзень палітвязьня. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода