Дусэльдорф
Дусэльдорф | |||||
ням. Düsseldorf | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1135 | ||||
Краіна: | Нямеччына | ||||
Зямля: | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
Кіраўнік: | Штэфан Келер[d][1] | ||||
Плошча: | |||||
Вышыня: | 38 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 02104, 0211, 0203 | ||||
Паштовы індэкс: | 40210, 40211, 40212, 40213, 40215, 40217, 40219, 40221, 40223, 40225, 40227, 40229, 40231, 40233, 40235, 40237, 40239, 40468, 40470, 40472, 40474, 40476, 40477, 40479, 40489, 40545, 40547, 40549, 40589, 40591, 40593, 40595, 40597, 40599, 40625, 40627, 40629 | ||||
Нумарны знак: | D | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°13′52.12″ пн. ш. 6°46′20.57″ у. д. / 51.2311444° пн. ш. 6.7723806° у. д.Каардынаты: 51°13′52.12″ пн. ш. 6°46′20.57″ у. д. / 51.2311444° пн. ш. 6.7723806° у. д. | ||||
Дусэльдорф | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.duesseldorf.de/ |
Дусэльдорф (па-нямецку: Düsseldorf) — горад на захадзе Нямеччыны, сталіца зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва 598 686 чалавек (сёмы паводле колькасьці насельніцтва горад Нямеччыны й другі ў Паўночным Райне — Вэстфаліі пасьля Кёльну. Месьціцца на Райне, у месцы ягонага зьліцьця з прытокам Дусэль, ад якога і паходзіца назва места. Большая частка гораду ляжыць на правым беразе Райна, у адрозьненьне ад Кёльну, які месьціцца на левым беразе ракі. Значны цэнтар міжнародных кірмашоў, месцазнаходжаньня галоўных офісаў зарыентаваных на біржу прадпрыемстваў, такіх як E.ON, Henkel, Metro Group і да т. п. Разам з Франкфуртам-на-Майне, Бэрлінам, Гамбургам і Мюнхэнам уваходзіць у г. зв. «Вялікую пяцёрку» найважнейшых эканамічных цэнтраў Нямеччыны. Гэта таксама неафіцыйная сталіца моды Нямеччыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У перакладзе зь нямецкай «Düsseldorf» азначае «Вёска на рацэ Дусэль».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая пісьмовая згадка пра Дусэльдорф датуецца 1135 годам. У 1186 годзе Дусэльдорф перайшоў пад уладу графаў Бэргаў. А праз стагодзьдзе 14 жніўня 1288 году сувэрэн Адольф VIII фон Бэрг дараваў вёсцы статус гораду, перадаўшы месту прывілеі. Перад гэтым адбылася крывавая барацьба за ўладу паміж арцыбіскупам Кёльна і графам Бэргам, кульмінацыяй якой стала бітва пры Ворынгене. Сілы арцыбіскупа Кёльна былі зьнішчаныя сіламі графа Бэрга, якога падтрымлівалі грамадзяне і сяляне Кёльна і Дусэльдорфа, што праклала шлях да ўзьняцьця вёсцы да статусу гораду. Пасьля таго, як у 1380 годзе граф Вільгэльм II атрымаў ад караля Вэнцэля тытул імпэрскага князя, ён вырашыў перанесьці сваю рэзыдэнцыю з аддаленага замка Бург у Дусэльдорф. Пры Вільгэльму V Багатым горад стаў рэгіянальным цэнтрам гуманітарных навук і лібэральнага каталіцызму[4]. Пасьля таго, як у 1609 годзе ў юліх-бэрскай галіны не засталося спадкаемцаў і ў сувязі з гэтым рушыла спрэчкай аб праве ўспадкоўваньня паміж Брандэнбургам і Пфальц-Нойбургам, горадам стаў кіраваць ад імя імпэратара гішпанскі генэрал Амброзьё Сьпіналя. Па сканчэньні вайны за клеўскую спадчыну Дусэльдорф перайшоў пад уладу пфальцграфаў Нойбурскіх.
Курфюрст Ёган Вільгэльм фон Пфальц, якога дусэльдорфцы клічылі Янам Вэлем, пасьля зьнішчэньня ягонай рэзыдэнцыі ў Гайдэльбэргу падчас вайны Аўгсбурскай лігі абраў горад месцам свайго пасаду. Гэты пэрыяд адзначаны значнай горадабудаўнічай актыўнасьцю. Будаўнічы бум працягнуўся і пры ягоным спадчыньніку курфюрсьце Карле IV Тэадоры, які заснаваў многія замкі і інстытуты Дусэльдорфу. У ягоны гонар быў названы адзін з цэнтральных раёнаў горада — Карлштат. Пры Ёгане Вільгэльму II, які захапляўся мастацтвам, у гарадзкім замку мелася багатая мастацкая галерэя зь велізарнай колькасьцю карцінаў і скульптураў. Па ягонай сьмерці горад прыйшоў у заняпад. Не зважаючы на сыстэму ўмацаваньняў, здубаваных вакол гораду ў 1732 годзе, за часам Сямігадовай вайны места было захопленае французамі ў 1757 годзе, а затым яно капітулявала перад войскам герцага Фэрдынанда Браўншвайскага ў 1758 годдзе. У 1777 годзе курфюрст Карл Тэадор атрымаў у спадчыну Баварыю і перанёс у Мюнхэн сваю рэзыдэнцыю. З сабой ён забраў мастацкую калекцыю, якая сталася часткай цяперашняй Старой пінакатэкі Мюнхэну. Падчас напалеонаўскіх войнаў Дусэльдорф быў зноў захоплены французамі ў 1795 годзе і быў усьцяж акупаваны імі ажно да 1801 году, пакуль паводле умоваў Люнэвільскага мірнага дагавору горад быў вернуты Баварыі. Паводле дамовы абарончыя ўмацаваньні павінны былі быць зьнесеныя. Паўночны бок умацаваньняў быў пераўтвораны ў Абароненую гавань.
Пры пачатку новай вайны і перамозе Напалеону пад Аўстэрліцам у рэгіёне зноўку падвысіўся францускі ўплыў. У гэты час Напалеон утварыў на прылеглых тэрыторыях Вялікае Герцагства Бэрскае з цэнтрам у Дусэльдорфу. Кіраўнікамі гэтага ўтварэньня былі чаргова Ёахім Мюрат, Напалеон Банапарт і ўрэшце ягоны пляменьнік Напалеон Люі Банапарт. У 1810 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць напалеонаўскі грамадзянскі кодэкс, які, у тым ліку, прывёў да эмансыпацыі габрэяў у вялікім герцагстве. Тут у 1813 годзе быў пакараны сьмерцю Ёган Дэваран, лідэр супраціву Золінгена ў барацьбе за вызваленьне Райнскіх земляў ад францускай акупацыі. У рэшце французы трывалі паразу ў працяглай вайне, і рэгіён быў заняты войскамі Прускага каралеўства, якое ў выніку далучыла рэгіён разам з Дусэльдорфам у свой склад.
За час Першай сусьветнай вайны Каралеўская вайскова-марская авіяцыйная служба ажыцьцявіла першыя стратэгічныя бамбардаваньні, калі місія разбамбіла базы цэпелінаў у Дусэльдорфе 22 верасьня 1914 году. З 1946 году Дусэльдорф ёсьць сталіцай зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дусэльдорф стаў адным з галоўных тэлекамунікацыйных цэнтраў Нямеччыны. Два з чатырох найбуйных нямецкіх мабільных апэратараў, як то D2 Vodafone і E-Plus маюць свае галаўныя офісе тут. У Дусэльдорфе працуе шмат замежных кампаніяў у сфэры інфармацыйна-камунікацыйных тэхналёгіяў, як то Huawei, NTT, Ericsson, Oppo, Vivo і Xiaomi[6]. У сталіцы Паўночнага Райна-Вэстфаліі месьцяцца прадстаўніцтвы 18 інтэрнэт-правайдэраў. У горадзе знаходзяцца штаб-кватэры двух авіякампаніяй Eurowings і раней незалежны LTU International[7]. Шматлікія інтэрнэт-кампаніі, якая працуюць у галіне рэклямы, паходзяць з Дусэльдорфу, то бок у месцы налічваецца каля 400 рэклямных агенцыяў, сярод вылучаюцца тры найбуйнейшыя ў Нямеччыне, як то BBDO Group, Grey Global Group і Publicis. Заслугоўваюць увагі і шэраг філіяў замежных агенцыяў, як то Ogilvy & Mather, Dentsu, Hakuhodo, TBWA і DDB. У Дусэльдорфе таксама маюцца офісы каля 200 выдавецтваў. Кампанія Daimler AG вырабляе лёгкія аўтамабілі Mercedes-Benz Sprinter у Дусэльдорфе. З 1960-х гадоў паміж горадам і Японіяй існавалі моцныя сувязі. Вынікам гэтага ёсьць тое, што шматлікія японскія банкі і карпарацыі маюць свае эўрапейскія штаб-кватэры ў Дусэльдорфе. Пры гэтым настолькі шмат, што горад мае трэцюю паводле велічыні японскую суполку ў Эўропе пасьля Лёндану і Парыжу[8].
Горад таксама ёсьць важным фінансавым цэнтрам[9]. Больш за 30 тысяч чалавек працуюць у фінансавым і страхавым сэктары Дусэльдорфу. У месце налічваецца каля 170 нацыянальных і міжнародных фінансавых інстытуцыяў, каля 130 страхавых агенцыяў і адна з васьмі фондавых біржаў Нямеччыны. Банк HSBC мае свой галоўны офіс у Нямеччыне менавіта ў Дусэльдорфе, дзе працуюць каля 3 тысяч чалавек. Сёньня Deutsche Bank і Commerzbank маюць буйныя філіі ў горадзе. Дусэльдорф ёсьць найважнейшым нямецкім фінансавым цэнтрам дзеля японскіх крэдытных установаў. Гэтак MUFG Bank, SMBC і Mizuho маюць свае нямецкія галоўныя прадстаўніцтвы ў Дусэльдорфе.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Стары горад;
- Каралеўская алея (па-нямецку: Königsallee; скарочана «Кё»);
- Замкавая вежа, адзінае, што захавалася ад Замку, у якой цяпер разьмешчаны Музэй суднаходзтва;
- Палац Вітгенштайнаў;
- Дусэльфскі тэатар;
- Дусэльдорфская канцэртная заля;
- Мастацкая галерэя зямлі Паўночнага Райну — Вэстфаліі;
- Райнская вежа;
- Рыначны пляц са Старою Ратушай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www1.wdr.de/nachrichten/rheinland/amtszeit-von-koelner-stadtdirektor-keller-endet-100.html
- ^ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ^ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022 (ням.) — DESTATIS, 2023.
- ^ Hugo Weidenhaupt (1993). «Kleine Geschichte der Stadt Düsseldorf». Düsseldorf: Triltsch. — С. 46.
- ^ Jörg Nimmergut: Historische Wertpapiere – Sinnvoll sammeln – garantiert gewinnen. — С. 144—145. — ISBN 3894410426
- ^ «Strengthening the IT and digital location: Three Chinese tech corporations move to North Rhine-Westphalia». NRW Invest.
- ^ «Kontakt». LTU International.
- ^ «Japanese Düsseldorf». Virtual Tourist.
- ^ Finke, Tobias Rafael (2016). «Deutschland, deine Finanzplätze». Die Bank — Zeitschrift für Bankpolitik und Praxis. 8: 18—22.