Падэрборн
| Падэрборн ням. Paderborn | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Паўночны Райн — Вэстфалія | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Stefan-Oliver Strate[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 94 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 51°43′05″ пн. ш. 08°45′15″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 05252, 05254, 05251 і 05293 | ||||
| Паштовы індэкс | 33098–33109 | ||||
| Нумарны знак | PB[6] | ||||
| Сайт | paderborn.de (ням.) | ||||
| Падэрборн на мапе Нямеччыны Падэрборн | |||||
Падэрборн (па-нямецку: Paderborn) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Цэнтар акругі Падэрборн. Назва места паходзіць ад ракі Падэр. Візытоўкай гораду ёсьць старыжтная Падэборнская катэдра, закладзеная ў XIII стагодзьдзі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падэрборн быў заснаваны ў якасьці біскупства Карлам Вялікі ў 795 годзе, але гісторыя селішча ўзыходзіць да 777 году, калі Карл Вялікі пабудаваў тут замак[7]. У 799 годзе рымскі папа Леў III быў вымушаны зьбегчы з Рыму і накіраваўся да Падэрборну, дзе пазнаёміўся з Карлам Вялікімі і заставаўся тут на працягу трох месяцаў. Менавіта ў гэты час было прынятае рашэньне аб каранацыі Карла Вялікага каронай імпэрыі. Карл аднавіў уладу Льва ў Рыме ў 800 годзе, і, наўзамен, атрымаў тытул імпэратару Сьвятой Рымскай імпэрыі. У 836 годзе заступнікам гораду стаў сьвяты Ліборыюс, калі ягоныя парэшткі былі перанесеныя ў Падэрборн зь Лё-Ману біскупам Бадурадам[7]. Біскуп Падэрборну Майнвэрк стаў фюрстам у 1100 годзе. За ягоным часам было пабудавана некалькі вялікіх будынкаў[7]. У 1802 годзе места было далучанае да Прусіі, а затым ў 1807 годзе увайшло ў склад Вэстфальскага каралеўства, якое знаходзілася ў залежнасьці ад Францыі. З 1813 году Падэрборн зноўку быў часткай Прусіі.
У 1914 годзе вайсковы лягер у горадзе быў ператвораны ў лягер ваеннапалонных. За часам Другой сусьветнай вайны Падэрборн бамбаваўся самалётамі хаўрусьнікаў ў 1944 і 1945 гадах, што прывяло да зьнішчэньня ажно 85% будынкаў. Былі страчаныя шматлікія гістарычныя будынкі. Па вайне горад быў адноўлены, стаўшы галоўным прамысловым месцам у Вэстфаліі[7]. Брытанскія войскі захоўвалі значную прысутнасьць у рэгіёне да 2020 году, калі былі выведзеныя назад у Вялікабрытанію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattet — Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
- ↑ https://www1.wdr.de/nachrichten/wahlen/kommunalwahlen-2025/kreis-paderborn-stichwahl-aktuell-100.html
- ↑ http://www.statistik-portal.de/Statistik-Portal/gemeindeverz.asp?G=05774032
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — Destatis, 2024.
- ↑ http://www.europeanplates.com/information/german-city-codes.html
- 1 2 3 4 Ed. Heribert Zelder (2009). «Welcome to Paderborn». Tourist Information Services. Stadt Paderborn: Paderborn.