Henkel
Henkel | |
Тып | AG & Co. KGaA[d] |
---|---|
Лістынг на біржы | HEN[1] і HEN3[2] |
Заснаваная | 26 верасьня 1876 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | хімічная прамысловасьць[d] |
Прадукцыя | мыцьцё[d] |
Лік супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Henkel (Злучаныя Штаты)[d], Henkel (Нідэрлянды)[d], Henkel (Бэльгія)[d], Henkel (Ірляндыя)[d], Erste Deutsche Walfang-Gesellschaft[d][3], Henkel[d][4], Papier- und Pappe[d][5] і Henkel Central Eastern Europe GmbH[d] |
Henkel (Henkel-Konzern, Henkel Group, па-беларуску: Гэ́нкель) — нямецкая хіміка-прамысловая кампанія, вытворца сродкаў для мыцьця і чысткі, касмэтыкі і сродкаў асабістай гігіены, клею. Паводле стану на 2011 займала 486-е месца в Fortune Global 500[6]. Штаб-кватэра месьціца ў Дусэльдорфе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1876 годзе ў Аахэне малады гандляр Фрыц Гэнкель разам з двума сябрамі заснаваў кампанію Henkel&Cie, якая вырабляла Universalwaschmittel — першы ўнівэрсальны пральны парашок, прыгатаваны на аснове сылікатаў. Значны імпульс у разьвіцці фірма атрымала ў 1907 годзе дзякуючы вываду на рынак маркі Persil. Рэклямуючы сваю прадукцыю, уладальнікі Henkel першымі сярод іншых нямецкіх кампаній пачалі інфармаваць пакупнікоў аб складзе і асаблівасьцях прадукцыі. Да канца XX стагодзьдзя Henkel ператварылася ў буйную міжнародную карпарацыю[7].
Падчас Другой сусьветнай вайны кампанія Henkel выкарыстоўвала працу зьняволеных і ваеннапалонных[8].
У 1995 годзе пасьля паглынаньня кампаніі Schwarzkopf у складзе Henkel Group створана касмэтычнае падразьдзяленьне Schwarzkopf & Henkel[9], якое спэцыялізуецца на сродках па догляду за валасамі.
Дзейнасьць у Беларусі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]7 сьнежня 2021 году стала вядома, што Henkel адмовілася рэклямавацца на БТ пасьля крытыкі Libereco. «Мы шакаваныя тым, што нямецкія кампаніі фінансуюць тэлеканалы Лукашэнкі за кошт рэклямных сродкаў, нягледзячы на шматлікія задакумэнтаваныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Перад і пасьля прапагандысцкіх выпускаў навін і праграмаў, у якіх вывальваюць тоны бруду на крытыкаў рэжыму, кампанія Henkel дае рэкляму мыйных сродкаў. Калі мэдычнае абслугоўваньне 900 палітвязьняў зусім неадэкватнае, нямецкія фармацэўтычныя кампаніі рэклямуюць свае лекі. Гэтыя вельмі сумнеўныя з маральнага пункту гледжаньня акцыі павінны быць неадкладна спыненыя», — заявіла Марка Фібэр, кіраўніца нямецкага аддзяленьня Libereco[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Henkel AG & Co. KGaA St — Франкфурцкая фондавая біржа.
- ^ Henkel AG & Co. KGaA Vz — Франкфурцкая фондавая біржа.
- ^ Erste Deutsche Walfang-Gesellschaft // Архівы прэсы XX стагодзьдзя — 1908.
- ^ Henkel AG // Архівы прэсы XX стагодзьдзя — 1908.
- ^ Papier- und Pappe AG // Архівы прэсы XX стагодзьдзя — 1908.
- ^ Fortune Global 500 2011
- ^ «Я не ведаю, што такое Procter & Gamble» — Пітэр Гюнтэр
- ^ Feldenkirchen, Wilfried; Hilger, Susanne Menschen und Marken. 125 Jahre Henkel 1876–2001 (ням.) // München: C.H. Beck. — 2001.
- ^ Программа «Бренд»: Schwarzkopf&Henkel // Эхо Москвы, 29 ліпеня 2007
- ^ Нямецкая кампанія Henkel адмовілася рэклямавацца на БТ пасьля крытыкі Libereco, Радыё Свабода, 7.12.2021
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (анг.)
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |