Перайсьці да зьместу

Джордж Вэла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джордж Вэла
па-ангельску: George William Vella
10-ы прэзыдэнт Мальты
4 красавіка 2019 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Робэрт Абэла
Папярэднік: Мары-Луіз Калейра Прэка
Міністар замежных справаў Мальты
26 кастрычніка 1996 году — 6 верасьня 1998 году
Прэм’ер-міністар: Альфрэд Сант
Папярэднік: Гўіда дэ Марка
Наступнік: Гўіда дэ Марка
13 скавіка 2013 году — 9 чэрвеня 2017 году
Прэм’ер-міністар: Джозэф Мускат
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 красавіка 1942 (82 гады)
Зэйтун, Мальта
Партыя: Лейбарысцкая партыя
Дзеці: 3
Адукацыя: Мальтыйскі ўнівэрсытэт
Узнагароды:
Ордэн заслугаў (Мальта) ордэн «На карысць Рэспублікі» Knight Grand Cross of the Order of Merit рыцар-камандор ордэна сьвятога Міхала і сьвятога Георгія Grand Cross with Collar of the Order of the Three Stars кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» Вялікі камандор ордэна Пашаны

Джордж Ўільям Вэла (па-ангельску: George William Vella, 24 красавіка 1942 Зэйтун, брытанская калёнія Мальта) — мальтыйскі палітык і 10-ы прэзыдэнт Мальты[1]. Быў міністрам замежных справаў Мальты з 1996 па 1998 год, пры прэм’ер-міністры Альфрэдзе Санце[2][3] і пры прэм’ер-міністры Джозэфе Мускаце з 2013 па 2017 год. Быў абраны адзіным кандыдатам на непрамых прэзыдэнцкіх выбарах 2019 году на Мальце і прысягнуў у якасьці 10-га прэзыдэнта Мальты 4 красавіка 2019 году.[1]

Скончыў мэдычны факультэт у 1964 годзе, атрымаў сэртыфікат ў галіне авіяцыйнай мэдыцыны з Фарнбара (Вялікабрытанія) і сямейнай мэдыцыны.

Лейбарысцкая партыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уступіў у Лейбарысцкую партыю і пачаў сваю парлямэнцкую кар’еру ў 1976 годзе. Затым у студзені 1978 году быў абраны чальцом парлямэнту, пераабіраўся на 1981, 1992, 1996, 1998, 2003, 2008 і 2013 усеагульных выбарах. У якасьці дэпутата парлямэнту ён прадстаўляе 3-й і 5-й акругі[2][3]

Служба за граніцай

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1978 годзе стаў намесьнікам сябры Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і дакладчыкам па пытаньні аб забруджваньні мора на кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы (CLRAE). Са студзеня па травень 1987 году ён зьяўляўся пастаянным прадстаўніком Мальты ў Радзе Эўропы[2].

У 1992 годзе абраны намесьнікам лідэра Лейбарысцкай партыі па парлямэнцкіх пытаньнях і прэс-сакратаром па замежных справах. Ён займаў пасаду намесьніка старшыні сумеснага парлямэнцкага камітэту Рады Эўропы/Мальты.[2][3]

Жанаты зь Мірыям. Мае дзьве дачкі і сына, а таксама сем унукаў.[2][3]

  1. ^ а б George Vella approved as Malta's next President 2019-04-02 г. Праверана 2019-04-02 г.
  2. ^ а б в г д Архивированная копия Праверана 2019-04-28 г. Архіўная копія ад 2015-02-06 г.
  3. ^ а б в г Minister of Foreign Affairs - Maltese Consulate

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]