Джозэф Мускат
Джозэф Мускат | |
па-мальтыйску: Joseph Muscat | |
13-ы прэм’ер-міністар Мальты | |
---|---|
11 сакавіка 2013 — 13 студзеня 2020 | |
Прэзыдэнт: |
Джордж Абэла Мары-Луіз Калейра Прэка |
Папярэднік: | Лорэнс Гонзі |
Наступнік: | Робэрт Абэла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
22 студзеня 1974 (50 гадоў) П’ета, Мальта |
Партыя: | Лейбарысцкая партыя |
Сужэнец: | Мішэль Мускат |
Дзеці: | 2 |
Адукацыя: |
Мальтыйскі унівэрсытэт Брыстольскі унівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Джозэф Мускат (па-ангельску: Joseph Muscat, нарадзіўся 22 студзеня 1974) — мальтыйскі палітык-лейбарыст.
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джозэф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 году. У 1996 годзе ен скончыў Мальтыйскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці паліталёгія. Спэцыяльнасьць мэнэджмэнт вывучаў у Брыстальскім унівэрсытэце.
Мускат працаваў журналістам на радыестанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагодзьдзя Джозэф Мускат узначаліў моладзевую арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ен рэдагаваў партыйную пячатку ў інтэрнэце. Стаў дэпутатам парлямэнту. Пасьля паразы лейбарыстаў на парлямэнцкіх выбарах 2008 году лідэр партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мушкат ўзначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы папярэдняга прэзыдэнта Мальты Джорджа Абелу. Ен таксама з 2008 году стаў лідэрам апазыцыі ў парлямэнце краіны.
Урад Лорэнса Гонзі пацярпела паразу пры галасаваньні па бюджэце 2013 году, што аналягічна вотуме недаверу ўраду. Гонзі абвясьціў аб роспуску Палаты прадстаўнікоў Парлямэнту 7 студзеня і прызначэньні выбараў на 9 сакавіка. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55% галасоў выбаршчыкаў.
Пасьля гэтага 11 сакавіка 2013 году Джозэф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся ва ўладу ў парлямэнце краіны.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джозэф Мускат жанаты і мае двух дачок-блізьнятак.
Факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джозэф Мускат быў самым маладым прэм’ер-міністрам у сьвеце на працягу першых двух месяцаў.
- Прэм’ер-міністар Мальты зьяўляецца адным з самых маладых кіраўнікоў кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў у сьвеце.
- Джозэф Мускат стаў самым маладым прэм’ер-міністрам Мальты за ўвесь час незалежнасьці.