Прэзыдэнт Мальты

Прэзыдэнт Мальты (па-мальтыйску: President ta' Malta, па-ангельску: President of Malta) — кіраўнік Рэспублікі Мальта, гарант Канстытуцыі.[1] Ён абіраецца Палатай Прадстаўнікоў Мальты тэрмінам на 5 год. Прэзыдэнт узначальвае выканаўчую ўладу, уваходзіць у склад Парлямэнту, назначае судзьдзяў. З 2009 Прэзыдэнт Мальты — лейбарыст Джордж Абэла.
Пасада была зацьверджаная 13 сьнежня 1974 году пасьля абвяшчэньня Мальты незалежнай рэспублікай. Апошні генэрал-губернатар, Энтані Мама, стаў першым прэзыдэнтам.
Дзейнасьць прэзыдэнта апісваецца ў частцы 5 Канстытуцыі. На пасаду можа быць абраны толькі грамадзянін Мальты, які ніколі ня быў судзьдзёй Вярхоўнага Суда або Прэзыдэнтам, або сябрам камісій, згаданых у артыкулах 109, 118 і 120.
Сьпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Беспартыйны
№ | Партрэт | Імя | Пачатак праўленьня | Канец праўленьня |
---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Энтані Мама | 13 сьнежня 1974 | 27 сьнежня 1976 |
2 | ![]() |
Антон Буціджыч | 27 сьнежня 1976 | 27 сьнежня 1981 |
- | ![]() |
Альберт Хізлер | 27 сьнежня 1981 | 15 лютага 1982 |
3 | ![]() |
Агата Барбара | 15 лютага 1982 | 15 лютага 1987 |
- | ![]() |
Пол Швэрэб | 15 лютага 1987 | 4 красавіка 1989 |
4 | ![]() |
Чэнсу Табонэ | 4 красавіка 1989 | 4 красавіка 1994 |
5 | ![]() |
Уга Міфсуд Банічы | 4 красавіка 1994 | 4 красавіка 1999 |
6 | ![]() |
Гўіда дэ Марка | 4 красавіка 1999 | 4 красавіка 2006 |
7 | ![]() |
Эдвард Фэнэк Адамі | 4 красавіка 2006 | 4 красавіка 2009 |
8 | ![]() |
Джордж Абэла | 4 красавіка 2009 | 4 красавіка 2014 |
9 | ![]() |
Мары-Луіз Калейра Прэка | 4 красавіка 2014 | 4 красавіка 2019 |
10 | ![]() |
Джордж Вэла | 4 красавіка 2019 | 4 красавіка 2024 |
11 | Мірыям Дэбона | 4 красавіка 2024 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дадатак 2 Канстытуцыі Мальты