Мары-Луіз Калейра Прэка
Мары-Луіз Калейра Прэка | |
па-ангельску: Marie Louise Coleiro Preca | |
9-ы прэзыдэнт Мальты | |
---|---|
4 красавіка 2014 — 4 красавіка 2019 | |
Прэм’ер-міністар: | Джозэф Мускат |
Папярэднік: | Джордж Абэла |
Наступнік: | Джордж Вэла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
7 сьнежня 1958 (66 гадоў) Кормі, Мальта |
Партыя: | Лейбарысцкая партыя |
Сужэнец: | Эдґар Прэка |
Дзеці: | 1 |
Адукацыя: | Мальтыйскі унівэрсытэт |
Узнагароды: | |
Мары-Луіз Калейра Прэка (па-ангельску: Marie-Louise Coleiro Preca; нарадзілася 7 сьнежня 1958 году, Кормі, брытанская калёнія Мальта) — мальтыйская палітыкіня-лейбарыстка, прэзыдэнтка Мальты (2014—2019)[1].
Біяґрафія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мары-Луіз Калейра Прэка нарадзілася ў цэнтры вострава Мальта (тады яшчэ брытанскай калёніі) у горадзе Кормі ў канцы 1958 году. Скончыла Мальтыйскі унівэрсытэт.
Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла мальтыйскую партыю, калі ў 1982—1991 гадах займала пасады ґенэральнага сакратара. Акрамя гэтага, яна ў розны час займала пасады члена нацыянальнага бюро сацыялістычнай моладзі, старшыні жаночага аддзела партыі (1996—2001) і выдаўца партыйнай ґазэты «Il-Ħelsien».
З 1998 году абіраецца ў Парлямэнт Мальты ад Лейбарысцкай партыі Мальты. У сакавіку 2013 году ўвайшла ва ўрад Джозэфа Муската як міністар па справах сям’і і сацыяльнай салідарнасьці. У пачатку сакавіка 2014 году прэм’ер-міністар краіны рэкамэндаваў яе на пасаду прэзыдэнта Мальты, і неўзабаве яна была зацьверджана ў гэтай пасады[2]. 4 красавіка Мары-Луіз Калейра Прэка заступіла на пасаду прэзыдэнта.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мары-Луіз Калейра Прэка апынулася другой жанчынай прэзыдэнтам Мальты пасьля Аґаты Барбары[3].
- Мары-Луіз Калейра Прэка зьяўляецца самым маладым прэзыдэнтам Мальты[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мары-Луіз Калейра Прэка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 7 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Кавалеры Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Узнагароджаныя Вялікім ланцугом ордэна інфанта дона Энрыке
- Нарадзіліся на Мальце
- Прэзыдэнты Мальты