Перайсьці да зьместу

Гўіда дэ Марка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гўіда дэ Марка
па-мальтыйску: Guido de Marco
6-ы прэзыдэнт Мальты
4 красавіка 1999 — 4 красавіка 2004
Прэм’ер-міністар Эдвард Фэнэк Адамі
Лорэнс Гонзі
Папярэднік Уга Міфсуд Банічы
Наступнік Эдвард Фэнэк Адамі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 чэрвеня 1931 (93 гады)
Валета, Мальта
Памёр12 жніўня 2010
Мсіда, Мальта
ПартыяНацыяналістычная партыя
АдукацыяМальтыйскі унівэрсытэт
Сужэнец Віялет дэ Марка
Дзеці 3
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Гўіда дэ Марка (па-мальтыйску: Guido de Marco, нарадзіўся 22 красавіка 1948 — памёр 12 жніўня 2010) — мальтыйскі палітык, прэзыдэнт Мальты з 4 красавіка 1999 да 4 красавіка 2004 году.

Атрымаў адукацыю ў Каралеўскім унівэрсытэце Мальты, дзе ў 1953 г. атрымаў ступень бакаляўра гуманітарных навук па філязофіі, эканоміцы і італьянскай мове, а ў 1955 г. — ступень доктара права. З 1956 г. працаваў у Вярхоўным судзе Мальты. З 1964 па 1966 гг. выконваў абавязкі дарадцы кароны пры ўрадзе Мальты. Прафэсар крымінальнага права ў Унівэрсытэце Мальты, дзе выкладаў з 1967 г.

Палітычная кар'ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 1966 г. упершыню абраны дэпутатам ад Нацыяналістычнай партыі ў Палату прадстаўнікоў і пераабіраўся ў парлямэнт на кожных ўсеагульных выбарах на працягу доўгага часу. У 1972-1977 гг. — Генэральны сакратар Нацыяналістычнай партыі, у 1977-1999 гг. — намесьнік старшыні Нацыяналістычнай партыі.

У 1967 г. — абраны Палатай прадстаўнікоў дэлегатам у Парлямэнцкай Асамблеі Савета Эўропы, і на працягу амаль дваццаці гадоў зьяўляўся яе чальцом.

У 1987-1996 і 1998-1999 гг. — намесьнік прэм’ер-міністра Мальты. Адначасова займаў важныя міністэрскія пасады:

1987-1990 гг. — міністар юстыцыі і міністар унутраных справаў,

1990-1996 гг. — міністар юстыцыі і міністар замежных справаў,

1998-1999 гг. — міністар замежных справаў.

У 1999-2004 гг. — Прэзыдэнт Мальты.

  • Ордэн «За заслугі» I ступені (Украіна, 21 жніўня 2007 году)
  • Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу (Эстонія, 24 красавіка 2001 году)
  • Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія, 27 верасьня 2003 году)
  • Ганаровы доктар Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Расея, 2003 году)