Гомасэксуальнасьць
Го̀масэксуа́льнасьць (стар.-грэц. ὁμός + лац. sexus — аднолькавы + плоць; гомаэратызм, аднаплоцевая арыентацыя[1]) — гэта сэксуальная цяга, рамантычная цяга альбо сэксуальныя паводзіны паміж прадстаўнікамі адной плоці ці гендэру[2][3][4]. Як сэксуальная арыентацыя, гомасэксуальнасьць — «ўстойлівая мадэль эмацыйнай, рамантычнай і / альбо сэксуальнай цягі» выключна да людзей адной плоці ці гендэру[5]. Гомасэксуальнасьць «таксама зьвязаная з пачуцьцём ідэнтычнасьці чалавека, заснаванай на гэтай цяге, зьвязанымі зь ёй паводзінамі й сяброўстве ў супольнасьці іншых людзей, якія падзяляюць гэтую цягу»[6][7].
Нароўні зь бісэксуальнасьцю й гетэрасэксуальнасьцю, гомасэксуальнасьць зьяўляецца адной з трох асноўных катэгорыяў сэксуальнай арыентацыі ў рамках гетэрасэксуальна-гомасэксуальнага кантынуўму[6]. Навукоўцы пакуль ня ведаюць дакладнай прычыны сэксуальнай арыентацыі, але мяркуюць, што яна выклікана складаным узаемадзеяньнем генэтычных, гарманальных і экалягічных уплываў, і не разглядаюць яе як выбар[8][9][10]. Хоць ні адна тэорыя пры прычыну сэксуальнай арыентацыі пакуль не атрымала шырокай падтрымкі, навукоўцы аддаюць перавагу біялягічна абгрунтаваным тэорыям[8][9]. Існуе значна больш доказаў на карысьць несацыяльных, біялягічных прычын сэксуальнай арыентацыі, чым сацыяльных, асабліва для мужчын[11][12][13]. Няма істотных доказаў таго, што выхаваньне альбо раньні дзіцячы досьвед гуляюць ролю ў фармаваньні сэксуальнай арыентацыі[14]. Хоць некаторыя лічаць, што гомасэксуальная актыўнасьць «ненатуральная»[15], навуковыя дасьледаваньні паказваюць, што гомасэксуальнасьць — гэта нармальная й натуральная варыяцыя чалавечай сэксуальнасьці й сама па сабе не зьяўляецца крыніцай нэгатыўных псыхалягічных эфэктаў[6][16]. Няма дастатковых доказаў на карысьць выкарыстаньня псыхалягічных умяшаньняў для зьмены сэксуальнай арыентацыі[17][18].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1886 годзе псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Плоцевая псыхапатыя» (лац. Psychopathia Sexualis), у якой абазначыў гомасэксуальнасьць як мэдычную паталёгію.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 1990 году міжурадавая Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) зацьвердзіла 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў (МКХ), якім выключыла з МКХ гомасэксуальнасьць.
Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.
У сакавіку 1992 году ў Лос-Анджэлесе (ЗША) заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (па-ангельску: National Association for Research and Therapy of Homosexuality, NARTH) на чале з Чарлзам Сакарадысам, якое працягнула аказаньне псыхатэрапіі ад гомасэксуальнасьці як «душэўнага разладу»[19].
Прапанаваныя NARTH мэтады «рэпаратыўнай тэрапіі» былі апісаныя найбуйнейшымі мэдыцынскімі й псыхалягічнымі арганізацыямі ЗША (і іншых краінаў[20][21]) як псэўданавуковыя[22], шкодныя й неэтычныя.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У расейскім праве з XIX стагодзьдзя пачаў ужывацца панятак мужалоства, упершыню сустракаецца ў «Зборы законаў Расейскай імпэрыі» 1832 году. У хрысьціянстве выкарыстоўваецца больш агульны панятак садаміі для абазначэньня грэху, за які Бог, паводле Бібліі, зьнішчыў места Садом (іўр. סְדוֹם). У 1869 г. аўстрыйскі публіцыст Карл Кертэбэні ўпершыню ўжыў слова гомасэксуаліст, які ў 1886 г. псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выкарыстаў для абазначэньня гомасэксуальнасьці ў якасьці душэўнага разладу. У XX стагодзьдзі ўзьніклі словы гей (анг. gay — шалапут), таварыш (у Кітаі)[23] і блакітны. Тэрмін пэдэрастыя (грэц. παιδος + ἐραστής — дзіця + люблю) тычыцца аднаплоцевай пэдафіліі. Існуюць таксама ангельскія запазычаньні квір (queer — дзівак) і МСМ (MSM; men who have sex with men — мужчыны, якія займаюцца сэксам з мужчынамі). У тым самым значэньні, што і гомасэксуальнасьць, зрэдку ўжываецца слова гамафілія.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пашыранасьць у сьвеце сярод мужчынаў дасягае 1—4 %, сярод жанчынаў — 1—3 %. У вялікіх гарадах паказьнік вышэйшы за сярэдні пад ціскам грамадзкага асяродзьдзя[24]. На вёсцы наадварот паказьнік ніжэйшы сярэдні. Досьвед аднаплоцевых сэксуальных стасункаў мелі 12 % (глядзіце бісэксуальнасьць)[25]. У монасэксуальных асяродках (вязьніцы, армія, сэмінарыі) аднаполыя сэксуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць гвалтоўны характар. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэньне чалавека. Паводзіны і самавызначэньне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія выкарыстоўваюцца ў клясыфікацыі паводле сэксуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуцьцяў (фантазіяў і жаданьняў), і генітальных і мозгавых рэакцый (фізыялягічна вымяральнай узбуджанасьці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, ніводны з гэтых крытэраў не дае абсалютна верагодных лічбаў. Дасьледваньні, якія грунтуюцца на рэгістрацыі пачуцьцяў, выкарыстоўваецца найбольш часта.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе шэраг дасьледваньняў, якія паказваюць на магчымыя фактары, што ўплываюць на фармаваньне сэксуальнай арыентацыі. Перадусім гэта асаблівасьці генэтычнага складу дзіцяці й гарманальных працэсаў у целе маці падчас цяжарнасьці. Некаторыя навукоўцы лічуць, што «няма падстаў сьцьвярджаць, што гомасэксуальная арыентацыя — вынік паталягічных зьяў». Гены, якія маюць ролю ў фармаваньні сэксуальнай арыентацыі, не ідэнтыфікаваныя. Найбольш верагодна, што гэта тыя гены, якія вызначаюць мазгавыя рэакцыі на гармоны або энзімы (фэрмэнты). Існаваньне такіх генаў на працягу тысячагодзьдзяў сьведчыць пра тое, што іх прысутнасьць можа мець пазытыўную ролю. Найбольш верагодна, што іх захаваньне зьяўляецца вынікам дзеяньня мэханізму збалянсаванага полімарфізму. Іншыя дасьледаваньні паказваюць на значны ўплыў на фармаваньне сэксуальнай арыентацыі прэнатальных (антынатальных, дародавых) гармонаў.[26]
Гомасэксуальнасьць сустракаецца сярод некаторых відаў жывёл (сабака, шымпанзэ, жырафа, альбатрос)[27].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае да 7 год зьняволеньня за гвалтоўнае мужалоства і лесьбійства (Артыкул 167), да 5 год — за адпаведнае вычварэньне непаўналетніх (Арт. 168), да 3 год — за прымус да адпаплоцевага сукупленьня (Арт. 170)[28]. У 2002 г. урад Беларусі зацьвердзіў 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў САЗ, зь якога выключылі гомасэксуальнасьць. Урад Беларусі ўстрымліваецца ад утрыманьня за свой кошт гомасэксуальных установаў і згуртаваньняў[29]. Урадавыя фонды Брытаніі, ЗША і Францыі выдаткоўваюць грошы на выпуск у Менску гомасэксуальных часопісаў, рэклямы, стварэньне гомасэксуальных арганізацыяў і правядзеньне вулічных шэсьцяў гомасэксуалаў[24].
Паводле беларускай энцыкляпэдыі, аднаплоцевую схільнасьць прадухіляюць гігіенічнае і плоцевае выхаваньне дзяцей адпаведным плоцеролевым(en) паводзінам і арыентацыі[30].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ К. Лінхат. Легалізацыя аднаполых шлюбаў: Амэрыканская й нямецкая мадэлі / Праўнік, 1(2) — 2006, с. 81
- ^ Definitions Related to Sexual Orientation and Gender Diversity in APA Documents. American Psychological Association (2015). — Sexual orientation refers to the sex of those to whom one is sexually and romantically attracted. … [It is] one’s enduring sexual attraction to male partners, female partners, or both. Sexual orientation may be heterosexual, samesex (gay or lesbian), or bisexual. … A person may be attracted to men, women, both, neither, or to people who are genderqueer, androgynous, or have other gender identities. Individuals may identify as lesbian, gay, heterosexual, bisexual, queer, pansexual, or asexual, among others. … Categories of sexual orientation typically have included attraction to members of one’s own sex (gay men or lesbians), attraction to members of the other sex (heterosexuals), and attraction to members of both sexes (bisexuals). While these categories continue to be widely used, research has suggested that sexual orientation does not always appear in such definable categories and instead occurs on a continuum … Some people identify as pansexual or queer in terms of their sexual orientation, which means they define their sexual orientation outside of the gender binary of «male» and «female» only.. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 19 April 2022 г.
- ^ Eric B. Shiraev, David A. Levy Cross-Cultural Psychology: Critical Thinking and Contemporary Applications, Sixth Edition. — Taylor & Francis. — С. 216, Sexual orientation refers to romantic or sexual attraction to people of a specific sex or gender. … Heterosexuality, along with bisexuality and homosexuality are at least three main categories of the continuum of sexual orientation. … Homosexuality is a romantic or sexual attraction between persons of the same sex or gender.. — ISBN 978-1134871315
- ^ James R. Lehman, Kristine Diaz, Henry Ng, Elizabeth M. Petty, Meena Thatikunta, Kristen Eckstrand The Equal Curriculum: The Student and Educator Guide to LGBTQ Health. — Springer Nature. — С. 5, Homosexual, literally meaning «same sex», is used as an adjective to describe same-sex or same-gender attraction. … The term introduces ambiguity because is often applied as an identity label to a person or group based on their behaviors, not because of self-identified sexual orientation or sexual desires. … in addition to having potentially negative connotations, homosexual is unclear as to what group of people it describes…. — ISBN 978-3030240257
- ^ General Definitions (анг.). LGBT Resource Center. Праверана 14 верасьня 2024 г.
- ^ а б в Sexual orientation, homosexuality and bisexuality. American Psychological Association. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 8 August 2013 г.
- ^ Case No. S147999 in the Supreme Court of the State of California, In re Marriage Cases Judicial Council Coordination Proceeding No. 4365… — APA California Amicus Brief — As Filed Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 3 January 2020 г.
- ^ а б Frankowski BL, American Academy of Pediatrics Committee on Adolescence Sexual orientation and adolescents. — Vol. 113. — С. 1827—32. — ISSN 0031-4005. — DOI:10.1542/peds.113.6.1827
- ^ а б Bogaert, Anthony F.; Skorska Malvina N. A short review of biological research on the development of sexual orientation. — Vol. 119. — С. 104659. — ISSN 0018-506X. — DOI:10.1016/j.yhbeh.2019.104659
- ^ Delivering Culturally Competent Nursing Care. — Springer Publishing Company, 2012. — С. 169. — ISBN 978-0826193810
- ^ Sexual Orientation, Controversy, and Science. — Vol. 17. — С. 45—101. — DOI:10.1177/1529100616637616
- ^ LeVay, Simon Gay, Straight, and the Reason Why: The Science of Sexual Orientation. — Oxford University Press. — ISBN 978-0-19-029737-4
- ^ Balthazart, Jacques The Biology of Homosexuality. — Oxford University Press. — ISBN 9780199838820
- ^ Submission to the Church of England’s Listening Exercise on Human Sexuality. The Royal College of Psychiatrists. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 16 October 2015 г.
- ^ Divergent beliefs about the nature of homosexuality. Religious Tolerance.org. Архіўная копія ад 10 May 2019 г.
- ^ «Therapies» to change sexual orientation lack medical justification and threaten health. Pan American Health Organization. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 23 May 2012 г.
- ^ Resolution on Appropriate Affirmative Responses to Sexual Orientation Distress and Change Efforts. American Psychological Association (2009). Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 23 April 2022 г.
- ^ Psychological practices that attempt to change sexual orientation: Position statement. Australian Psychological Society. Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 12 November 2020 г.
- ^ Чарлз Сакарыдыс. Палавыя парушэньні і Дыягнастычны даведнік (анг.) = The Sexual Deviations and the Diagnostic Manual // Амэрыканскі часопіс псыхатэрапіі(en) : часопіс. — Ліпень 1978. — Т. 32. — № 3. — С. 414-426. — ISSN 0002-9564.
- ^ Committee for Therapeutic Interventions and Evidence-Based Practice, Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists (2015-06) Position Statement 60 — Sexual orientation change efforts (анг.). Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists. — «The harm such therapies can cause to individuals, the contribution they make to the misrepresentation of homosexuality as a mental disorder, and the prejudice and discrimination that can flourish through the use of such therapies has led all major medical organisations to oppose the use of sexual orientation change efforts.
Recommendations
- The RANZCP does not support the use of sexual orientation change efforts of any kind
- Mental health workers must avoid misrepresenting the efficacy of sexual orientation change efforts when providing assistance to people distressed by their own or others’ sexual orientation
- Mental health workers should assist people distressed by their sexual orientation by care and treatment approaches that involve acceptance, support, and identity exploration. These should aim to reduce the stigma associated with homosexuality and respect the person’s religious beliefs.». Архіўная копія ад 17 студзеня 2018 г.
- ^ Board, Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists (сакавік 2016) Position Statement 83 — Recognising and addressing the mental health needs of people identifying as LGBTI (анг.). Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists. — «[S]exual orientation change efforts, or often non-consensual therapies intended to change the sexual orientation of a person, are now broadly believed to be harmful and unethical.». Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 1 лістапада 2017 г.
- ^ The Pseudo-science of Sexual Orientation Conversion Therapy. — Vol. 4. — С. 1—4.
- ^ Пэкінскім кіроўцам забаранілі называць пасажыраў таварышамі // Жырандоля. — 11 чэрвеня 2010. — № 11 (97). — С. 10. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б Зянон Пазьняк. Скрынка Пандоры // Беларуская Салідарнасьць, 22 студзеня 2014 г. Архіўная копія ад 2 лютага 2014 г. Праверана 4 траўня 2014 г.
- ^ сусьветнага дасьледваньня сэксуальных паводзінаў
- ^ Wilson G. & Rahman Q. Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation. London, 2005, p. 145
- ^ ScienceDaily. Same-sex Behavior Seen In Nearly All Animals, Review Finds
- ^ А.Лукашэнка. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, 12 ліпеня 2013 г. Праверана 7 траўня 2014 г.
- ^ Гомасэксуальныя падарожнікі ў Беларусі (анг.) // Belarus.by Праверана 7 траўня 2014 г.
- ^ Гомасексуалізм // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5. — С. 330-331. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0