Перайсьці да зьместу

Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці
анг. National Association for Research and Therapy of Homosexuality
Абрэвіятура НАДЛГ, NARTH
Дэвіз Дапамагаем кліентам прывесьці іх жаданьні і паводзіны да згоды зь іх каштоўнасьцямі
Дата ўтварэньня сакавік 1992
Тып навуковая
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта пашырэньне навуковых ведаў аб лячэньні нежаданай гомасэксуальнасьці
Месцазнаходжаньне Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША
Дзейнічае ў рэгіёнах Аўстралія, ЗША, Канада, Эўропа
Сяброўства 1500 псыхіятраў (2006)
Старшыня Крыстафэр Росік
Зьвязаныя кампаніі Міжнародны саюз за лячэбны выбар
Сайт www.narth.org

Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці — амэрыканскае згуртаваньне псыхіятраў, заснаванае ў 1992 годзе дзеля прапановы выніковай псыхатэрапіі гомасэксуалам, якія жадаюць зьмяніць сваю арыентацыю на гетэрасэксуальную. Мае міжнародную сетку прызнаных лекараў, якія прапануюць лячэньне гомасэксуальнасьці. Ладзіць абсьледаваньні былых гомасэксуалаў. Падае агляды навуковых дасьледаваньняў пра посьпех лячэньня і душэўных чыньніках гомасэксуальнасьці. Праводзіць адпаведныя лекцыі прызнаных псыхіятраў і выпускае тэматычныя навуковыя выданьні.

Прапанаваныя NARTH мэтады «рэпаратыўнай тэрапіі» былі апісаныя найбуйнейшымі мэдыцынскімі й псыхалягічнымі арганізацыямі ЗША (і іншых краінаў[1][2]) як псэўданавуковыя[3], шкодныя й неэтычныя.

Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці выдае штогоднік «Сабраныя дакумэнты НАДЛГ» (анг. NARTH Collected Papers)[4] і ад 2004 да 2006 году тройчы на год рассылала сябрам «Бюлетэнь НАДЛГ» (анг. NARTH Bulletin)[5]. З 2009 г. НАДЛГ выдае ў Солт-Лэйк-Сіці (штат Юта) навуковы штогоднік «Часопіс чалавечай сэксуальнасьці» (анг. Journal of Human Sexuality)[6].

14 сьнежня 1991 году падчас Сходу Амэрыканскага псыхааналітычнага аб’яднаньня(en) ў Нью-Ёрку заслужаны псыхіятар Чарлз Сакарыдыс склікаў асобную сустрэчу ў нумары гасьцініцы Ўолдорф-Асторыя(en) з удзелам 25 псыхіятраў, сярод якіх былі Джозэф Нікалосі і Дын Бірд[7]. Абраныя на той сустрэчы ўпаўнаважаныя (Бэнджамін Каўфман, Джозэф Нікалосі і Чарлз Сакарыдыс), заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (НАДЛГ) у сакавіку 1992 году з удзелам каля 20 псыхіятраў. Першым старшынёю абралі Чарлза Сакарыдыса, які на 1995 г. за больш як 40 гадоў пры дапамозе псыхааналізу вылечыў ад гомасэксуальнасьці некалькі тысячаў чалавек. Траціна адпаведных пацыентаў Сакарыдыса завяла ўласных дзяцей ва ўстойлівым шлюбе, што супадала з пасьпяховасьцю лячэньня алькагалізму[8]. Да 2006 г. лік сябраў НАДЛГ перавысіў 1500 псыхіятраў[9].

  1. ^ Committee for Therapeutic Interventions and Evidence-Based Practice, Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists (2015-06) Position Statement 60 — Sexual orientation change efforts (анг.). Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists. — «The harm such therapies can cause to individuals, the contribution they make to the misrepresentation of homosexuality as a mental disorder, and the prejudice and discrimination that can flourish through the use of such therapies has led all major medical organisations to oppose the use of sexual orientation change efforts.
    Recommendations
    • The RANZCP does not support the use of sexual orientation change efforts of any kind
    • Mental health workers must avoid misrepresenting the efficacy of sexual orientation change efforts when providing assistance to people distressed by their own or others’ sexual orientation
    • Mental health workers should assist people distressed by their sexual orientation by care and treatment approaches that involve acceptance, support, and identity exploration. These should aim to reduce the stigma associated with homosexuality and respect the person’s religious beliefs.». Архіўная копія ад 17 студзеня 2018 г.
  2. ^ Board, Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists (сакавік 2016) Position Statement 83 — Recognising and addressing the mental health needs of people identifying as LGBTI (анг.). Royal Australian and New Zealand College of Psychiatrists. — «[S]exual orientation change efforts, or often non-consensual therapies intended to change the sexual orientation of a person, are now broadly believed to be harmful and unethical.». Праверана 14 верасьня 2024 г. Архіўная копія ад 1 лістапада 2017 г.
  3. ^ The Pseudo-science of Sexual Orientation Conversion Therapy. — Vol. 4. — С. 1—4.
  4. ^ Сабраныя дакумэнты НАДЛГ // Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці, 2005 г. Праверана 25 сакавіка 2015 г.
  5. ^ Бюлетэні НАДЛГ. Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці. Архіўная копія ад 4 лютага 2013 г.
  6. ^ Што паказваюць дасьледаваньні гомасэксуальнасьці // Часопіс чалавечай сэксуальнасьці : часопіс. — 2009. — Т. 1. — С. 1-128.
  7. ^ Бэнджамін Каўфман. Доктар Чарлз Сакарыдыс — чалавекалюб (анг.) // Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці, 2012 г. Праверана 13 красавіка 2015 г.
  8. ^ Чарлз Сакарыдыс. Як Амэрыка сталася шалапутнай  (анг.) // Амэрыка(en) : часопіс. — 18 лютага 1995. — Т. 172. — № 5 (4270). — ISSN 0002-7049.
  9. ^ Дын Бірд. Ушанаваньне Чарлза Ў. Сакарыдыса (анг.) // Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці, 2006 г. Праверана 13 красавіка 2015 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]