Перайсьці да зьместу

Вільня (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вільня (неадназначнасьць), Вілейка (неадназначнасьць).
Рака
Вільня
лац. Vilnia
Рака Вільня каля места Вільні
Рака Вільня каля места Вільні
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Кемянаў
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Віленскі павет
Даўжыня 82 км
Сярэднегадавы сьцёк 5,63 м³/с
Плошча басэйну 633 км²

Ві́льня, Віле́йка (лет. Vilnia[a]) — рака ў Беларусі і Летуве, левы прыток ракі Вяльлі. Цячэ ў Гарадзенскай вобласьці .Даўжыня 82 км. Вадазбор 633 км².

На рацэ стаяць места Вільня і гістарычнае мястэчка Лаварышкі.

Гідронім Вільня мае славянскае паходжаньне[1]. Магчыма, ад беларускага дыялектавага слова вільня 'улукаткі, крутня, месца, дзе трэба круціцца, віляць на абмежаванай тэрыторыі' (напрыклад, ісьці па балотных купінах ды іншым); 'віляньне'[2]. Пад уладай Савецкай Расеі ў рэчышчы палітыкі летувізацыі расейскі лінгвіст-балтыст Уладзімер Тапароў зьвязваў назву ракі з сугучнымі летувіскімі словамі vilnis 'хваля', vieloti 'зьвівацца', vėlė 'душа памерлага', Velinas 'валадар царства памерлых' (пазьней — 'чорт')[3][b]. Некаторыя летувіскія дасьледнікі[5] таксама зьвязваюць гідронім зь vilnis, аднак географ Вадзім Жучкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што гэтая водная назва ня мела б ніякага сэнсу[6]. Пагатоў такога значэньня ня мае ніводная водная назва ні на адной зь вядомых моваў[6]. Разам з тым, паводле мовазнаўцы Вінцука Вячоркі, гіпатэтычны балтыйскі субстратавы фон беларускай мовы не адкідае магчымасьці балтыйскага паходжаньня гідроніму[2].

Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вільні ўтварылася ад гоцкага імя Williniu або Wilennus[7].

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемянаў Ашмянскага раёну, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ граніцай Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі зь Летувой, астатнія 69 км тэрыторыяй Летувы. Упадае ў раку Вяльлю ў месьце Вільні[8].

  1. ^ Новая летувіская форма назвы Vilnelė — калька з польскай памяншальнай формы Wilenka
  2. ^ Дасьледнік Іван Ласкоў зьвяртае ўвагу на наступную супярэчлівасьць балтыйскіх этымалёгіяў: «Гідранімія Летувы, Латвіі і Ўсходняй Прусіі такімі дасьледнікамі, як А. Трубачоў і Ў. Тапароў і іх школа, без усякага аналізу абвяшчаецца наскрозь балтыйскай, хоць у большай частцы сваёй з балтыйскіх моваў не разьвязваецца. І знайшоўшы дзесьці такія ж, як у Балтыі, тапонімы, балтафілы сьцьвярджаюць: тут былі балты. Даходзіць да сьмешнага: балты, на погляд іх, сягалі аж да Ўфы — на той падставе, мабыць, што назва Ўфа нагадвае летувіска-латыскае ўпэ 'рака'»[4]
  1. ^ Ткачоў М., Таляронак С., Ліс А., Сакалова М., Шаўцоў Ю. Вільня // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 293.
  2. ^ а б Вячорка В. Вільня ці Вільнюс? Ці карэктна называць горад традыцыйным беларускім імем, Радыё Свабода, 21 лістапада 2019 г.
  3. ^ Топоров B. H. Vilnius, Wilno, Вильна: город и миф // Балто-славянские этноязыковые контакты. — Москва, 1980. С. 54—58.
  4. ^ Ласкоў І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць // Літаратура і мастацтва, № 19, 1993. С. 14.
  5. ^ Zinkevičius Z. Lietuvių kalbos istorija. T. 3: Senųjų raštų kalba. — Vilnius, 1988. P. 108.
  6. ^ а б Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 51.
  7. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 105.
  8. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 96—97.
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1