Востраў
Востраў — участак сушы натуральнага паходжаньня ў акіянах і морах, акружаны з усіх бакоў вадой. Стала ўзвышаецца над вадой нават у пэрыяд найбольшага прыліву. Ад кантынэнтаў адрозьніваюцца адносна невялікімі памерамі. Сустракаюцца адзінкавыя астравы і іх групы (архіпэлягі).
Для драбнейшых рачных, азёрных і балотных участкаў сушы выкарыстоўваецца азначэньне «выспа».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У беларускай мове словы «востраў» і «выспа» не зьяўляюцца сынонімамі альбо правапіснымі варыянтамі, а традыцыйна абазначаюць, у першым выпадку, участкі сушы ў акіянах і морах, што адпавядае польскаму «wyspa» і расейскаму «остров», і, у другім выпадку, драбнейшыя, часьцей за ўсё, рачныя, азёрныя і балотныя пяшчаныя ўтварэньні, што замацавалася лексыкаграфічна[1][2] і сустракаецца ў мастацкіх тэкстах.
Таксама для азначэньня «кавалакаў сушы, аколеных вадой» у народнай мове напачатку XX стагодзьдзя выкарыстоўваліся лексэмы «атока» і «аточка»[3], якія абазначалі большыя і меншыя ўчасткі сушы, і, імаверна, сэмантычна паходзілі з праславянскага «o-strovъ», што літаральна азначала «аб струмень», то бок тое, што абцякаецца воднай плыньню[4], параўнальна з сэрбскахарвацкім «otok» у значэньні «востраў». Лексыкаграфічна лексэмы «абток»/«атока» сустракаюцца ў слоўніку Вацлава Ластоўскага, найноўшым слоўніку Валентыны Пашкевіч 2006 году як першаснае перад «востравам»[5] і слоўніку беларускай мовы «Нашай Нівы»[6].
У старабеларускіх тэкстах у пераважнай бальшыні выпадкаў выкарыстоўвалася лексэма «выспа» ў значэньні ўчасткаў сушы ў акіянах і морах, што зьяўляецца даўнім пазычаньнем з польскае мовы:[4]
Выспа наз. Востраў. напервеи утекли были до некоторое выспы (Атыла, 220); игнатеА ... до митылены на выспу выгналъ (Бер. саб., 386); люди ест на выспе гишпане (Царств., 786); Роди место на выспе (Вельск., 37); столицу свою на выспе озера лагоды ... заложил (Стрыйк., 438); Пребыване наше есть выспа, которую огорнула река (Алекс, 26); выспы стерегли и боронили (Там жа); котори одного часу для ловеня зверу заплыв до некоторой велми оздобнои и веселой выспы (Тр. гіст., 67); з выспов морскихъ зошлисе до него войска за пнзи (Кн. Мак., 566); от того часу тыи краины от полщи отпали. кашубы, сербы, сасы и выспы морские (Хр. польск., 6); радил ему Езекия абы собъ якого местца на оно выспе шукал (36. 752, 4556); По всемъ свете земли и морю и выспахъ шукалъ его цесар (Пралог, 6656); Цареве тарские з высповъ принесут ему дари (Пс, XVII, 516); Напрод потомство Афетово посело всю Европу и болшую част Азіи и выспы: моря Медитеранского (Выкл., 10); Кипръ: ел: хорошаа, пАкнаа, аб пАкност, ел: Выспа (Бяр., 287). Параўн. высепъ.
У адрозьненьне ад старабеларускае моўнае нормы, выкарыстаньне гэтых словаў у сучаснай беларускай мове зьмяняецца ў бок шырэйшае лексычнае разнастайнасьці. Ранейшыя ўзоры выкарыстаньня гэтых лексэмаў датуюцца беларускамоўнаю творчасьцю Яна Чачота, верш «Яжовыя» (1819):
|
Па хадзе разгортваньня беларускага нацыянальнага адраджэньня гэтыя лексэмы дакумэнтуюцца ў лексыкаграфічных выданьнях беларускіх мовазнаўцаў, у прыватнасьці, у «Беларускае навуковае тэрміналёгіі» аўтарства Інстытуту беларускае культуры[8] і «Крывіцкім слоўніку» Вацлава Ластоўскага[3] (як і ў ягонай меркаванай публікацыі «Тэрміны да анатоміі і фізіялёгіі»[9]) з варыянтам «востраў» для азначэньня ўчасткаў сушы ў акіянах і ў морах.
Іншыя дарэформавыя лексыкаграфічныя выданьні падаюць наступныя прыклады ўжываньня:
остров — востраў, выспа
— Практычны расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, М. Гарэцкі. — Менск: Белтрэстдрук, 1924. С. 158.
остров — востраў, выспа
— Расійска-беларускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1928. С. 331.
island — абток, востраў, выспа
— Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. Каля 30 000 словаў. ISBN 985-6783-15-1. С. 505.
У рэшышчы найноўшай лексыкаграфіі, прыкладам якой можа служыць «Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс)» 2001 году (больш вядомы як «слоўнік Нашай Нівы»), словы «востраў» і «выспа» адзначаюцца раўназначна (без тлумачэньняў). Сучасная нармалізацыя беларускага клясычнага правапісу 2005 году ў якасьці прыкладаў да правілаў выкарыстоўвае толькі слова «востраў» (гл. 19:56.2 б — «Фолклэндзкія астравы», БКП 24:74 заўвага А. — «Аркнэйскія астравы», БКП 10:33 г «востраў Мядзьведжы – мядзьведзкі»).
Віды астравоў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- кантынэнтальныя, г. зн. астравы, якія аддзяліліся ад кантынэнтаў
- вульканічныя
- каралавыя
- намыўныя
Часам вылучаюць «рачныя выспы». Таксама бываюць «штучныя выспы».
Астравы плошчай больш за 30 000 км²
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Выспа // Беларуска-рускі слоўнік / Укладальнік: Аляксандар Булыка. — Мінск: Аверсэв, 2001. — ISBN 985-6389-79-8
- ^ Выспа // Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — ISBN 5-85700-187-0
- ^ а б Юрась Пацюпа Крывіцкі лексыкон // ARCHE Пачатак. — Мінск: 2007. — № 3.
- ^ а б Выспа // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. — Мн.: 1980 Т. 2.
- ^ Пашкевіч Валентына. Ангельска-беларускі слоўнік / Пад рэд. С. Шупы. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — 1028 с. Каля 30 000 словаў. ISBN 985-6783-15-1. С. 505.
- ^ абток -ка (востраў, эм.) // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс). Наша Ніва, 2001. Укладальнік: калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва»
- ^ Чачот Я. Наваградскі замак: Творы / Уклад., пер. польскамоўн. твораў, прадм. і камент. К. Цвіркі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1989. — С. 29. — 327 с. — ISBN 5-340-00171-7
- ^ Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел // Беларуская навуковая тэрміналёгія. — Менск: Інбелкульт, 1923.
- ^ Тэрміны да анатоміі і фізіялёгіі. — Мінск: ARCHE Пачатак, 2010. — № 11. — С. 383.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Востраў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў