Ванкувэр (востраў)
| Ванкувэр | |
Набярэжная ў Вікторыі | |
| Месца | Брытанская Калумбія |
|---|---|
| Плошча | 32 100 км² |
| Краіна | Канада |
| Вобласьць | Ціхі акіян |
| Насельніцтва (2005) | 723 000чалавек |
| Каардынаты | 49°36′32″ пн. ш. 125°38′52″ з. д.HGЯO |
| Ванкувэр на мапе Канады Ванкувэр | |
Ванкувэр (па-ангельску: Vancouver Island) — востраў, разьмешчаны на заходнім узьбярэжжы Канады ў правінцыі Брытанская Калумбія. Амываецца Ціхім акіянам на захадзе, пралівам Хуан-дэ-Фука (анг. Strait of Juan de Fuca) на поўдні і пралівам Джорджыя (анг. Strait of Georgia) на ўсходзе.
Прыгажосьць і веліч рознабаковай прыроды вострава дзівіла ўсіх падарожнікаў, пачынаючы з капітана Кука, які першы высадзіўся на тутэйшых берагох у 1778 годзе.
У 2005 годзе насельніцтва вострава складала прыблізна 723 000 чалавек. Найбуйнейшым горадам зьяўляецца Вікторыя, сталіца Брытанскай Калумбіі, разьмешчаная на паўднёва-ўсходнім канцы вострава. Акрамя Вікторыі, да ліку асноўных па насельніцтве гарадоў адносяцца Нанаймо (анг. Nanaimo), Данкан (анг. Duncan), Порт-Альбэрні (анг. Port Alberni), Кортні (анг. Courtenay), Кэмпбэл-Рывэр (анг. Campbell River), а ў паўночнай частцы вострава — Порт-Гардзі (анг. Port Hardy) і Порт Макніл (анг. Port McNeill).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ванкувэр (востраў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Vancouver Island Tourist Guide (анг.) — турыстычны даведнік вострава