Кюсю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кюсю́ (па-японску: 九州; літаральна — «дзевяць правінцыяў») — трэці па велічыні востраў Японскага архіпэлягу. Плошча каля 35,6 тыс. км². Насельніцтва 14,7 млн чалавек (2003). Шчыльнасьць насельніцтва — больш за 300 чал/км². Па адной з вэрсіяў лічыцца месцам зараджэньня японскай цывілізацыі. Адміністрацыйна Кюсю дзеліцца на 7 прэфэктураў.