Перайсьці да зьместу

Ірляндыя (востраў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ірляндыя (выспа)»)
Ірляндыя
Месца Атлянтычны акіян
Плошча 84 421 км²
Краіна Ірляндыя
Вобласьць Паўночная Ірляндыя
Насельніцтва 5,7млнчал
Каардынаты 53°27′44″ пн. ш. 7°45′45″ у. д. / 53.46222° пн. ш. 7.7625° у. д. / 53.46222; 7.7625Каардынаты: 53°27′44″ пн. ш. 7°45′45″ у. д. / 53.46222° пн. ш. 7.7625° у. д. / 53.46222; 7.7625
Ірляндыя на мапе Ірляндыі
Ірляндыя
Ірляндыя
Ірляндыя
Спадарожнікавы здымак Ірляндыі, зроблены NASA 4 студзеня 2003

Ірляндыя (па-ірляндзку: Éire, па-ангельску: Ireland, па-лацінску: Hibernia) — трэці па велічыні востраў ў Эўропе; адзін з двух найбуйнейшых Брытанскіх астравоў. Разьмешчаны паміж 6° 20'—10° 20' з. д. і 51° 25'—55° 23' п. ш. (крайні паўночны пункт — мыс Малін-Хэд). З усходу абмываецца Ірляндзкім морам, а таксама пралівамі Сьвятога Георгія і Паўночным, з захаду, поўначы і поўдні — Атлянтычным акіянам. Працягласьць з захаду на ўсход — каля 300 км, з поўначы на поўдзень — каля 450 км. Плошча вострава — 84 421 км².

Берагі Ірляндыі (асабліва на поўначы, поўдні і захадзе) скалістыя, моцна разьдзеленыя залівамі, найбуйнейшыя зь якіх — Голуэй, Шанон, Дынгл і Данэгол на захадзе, Лох-Фойл на поўначы. Блізу берагоў Ірляндыі — мноства скалістых астравоў.

Паверхня ў асноўным раўнінная, унутраныя раёны займае шырокая Цэнтральная нізіна, на захадзе і ўсходзе яна выходзіць да берагоў вострава. На ўскраінах вострава — невысокія горы (вышэйшы пункт — гара Карантўіл, 1041 м) і плято (найбуйнейшае — Антрым на паўночным усходзе).

Шмат рэк (найважнейшая — Шанон; іншыя буйныя — Лі, Блэкуатэр, Шур, Нор, Эрн, Бан), азёраў (Лох-Нэй, Лох-Дэрн, Лох-Маск і іншыя) і балот (у цэнтральнай частцы). Ірляндыю з захаду на ўсход перасякае шэраг каналаў (Вялікі, Каралеўскі, Ульстэнскі, Лаганскі і інш.). Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Клімат умераны акіянічны, вільготны; зіма мяккая, лета прахалоднае. Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Дзякуючы мяккаму клімату Ірляндыя ўвесь год пакрытая зелянінай, завошта стала вядомая як Смарагдавы востраў.

Маюцца як паўночныя, альпійскія расьліны, так і віды, характэрныя для Паўднёвай Эўропы (як правіла, на захадзе вострава).

Большую частку вострава (пяць шостых яе тэрыторыі) займае Рэспубліка Ірляндыя. На паўночным усходзе вострава разьмешчаная Паўночная Ірляндыя, якая ўваходзіць ў Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі.

Насельніцтва (абедзьвюх частак) — прыблізна 5,7 мільёну чалавек, большая частка зь якіх жыве на ўсходнім узьбярэжжы. Найважнейшыя гарады — Дублін і Бэлфаст.