Перайсьці да зьместу

Архан I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Архан I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 лютага 1281,
Памёр сакавік 1362 (81 год),
Пахаваны
Нашчадкі Мурад I, Сулейман-паша[d] і Шэхзадэ Халіл[d]
Дынастыя дынастыя Асманаў[d]
Сужэнец Нілюфэр Хатун[d], Аспарча Хатун[d], Тэадора Хатун[d] і Эфтандысэ Хатун[d]
Бацька Асман I
Маці Малхун Хатун[d]
Подпіс Выява аўтографу

Архан I (1281—1362) — султан Асманскай імпэыі ў гадох 1326—1362.

Рэарганізаваў дзяржаўны строй і правёў некалькі ваенных рэформаў. Першым візірам імпэрыі зрабіў свайго брата Алаедына, акрамя таго, ён быў першы ўладальнік званьня паша.

У першай палове свайго кіраваньня з 1326 да 1344 год, Архан пашырыў уплыў асманаў у Малой Азіі і ўзмацніў войска. У той жа час распалася імпэрыя сельджукаў, землі якой у асноўным увайшлі ў склад Асманскай імпэрыі. Архан заваяваў вялікую частку Заходняй Анадоліі і прыняў удзел у палітычным працэсе Бізантыйскай імпэрыі, заключыўшы шлюб з дачкой бізантыйскага імпэратара Яна VI Кантакузіна.

У 1354 сын Архана — Сулейман паша, акупаваў Галіполі (пакінуты грэцкім насельніцтвам перад вялікім землятрусам), т. ч. даўшы Асманскай дзяржаве плацдарм у Эўропе.

У другой палове свайго кіраваньня, з 1344 па 1362, межы Асманскай імпэрыі былі пашыраныя Арханам да Тракіі і Македоніі. Была зробленая спроба захапіць Канстантынопаль, якая, аднак, скончылася цяжкім паражэньнем.

Арханам было заснавана і пабудавана мноства кляштараў, мячэцяў і школаў, памёр Архан у глыбокай старасьці, у 1362 годзе. Бацька султана Мурада I.