Артур Комптан
Артур Комптан | |
па-ангельску: Arthur Holly Compton | |
Дата нараджэньня | 10 верасьня 1892[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Вустар, Агаё, ЗША |
Дата сьмерці | 15 сакавіка 1962[4][1][3][…] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Бэрклі, Каліфорнія, ЗША |
Прычына сьмерці | кровазьліцьцё ў мозаг[d] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Прынстанскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, прафэсар унівэрсытэту, фізык-тэарэтык, ядзерны фізык |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Унівэрсытэт Чыкага |
Вядомы як | адкрывальнік эфэкту Комптана |
Сябра ў | Пруская акадэмія навук[d], Леапальдзіна[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][6], Амэрыканская асацыяцыя прасоўваньня навукі[d][6], Амерыканскае фізічнае таварыства[d][6], Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] і Нацыянальная акадэмія навук ЗША |
Навуковы кіраўнік | H. L. Cooke |
Вучні | Winston H. Bostick, Robert S. Shankland |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія (1927) |
Подпіс | |
Артур Голі Комптан (па-ангельску: Arthur Holly Compton; 10 верасьня 1892, Вустар, Агаё ЗША — 15 сакавіка 1962, Бэрклі, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі ў 1927 г. за адкрыцьцё эфэкту расьсейваньня гама-выпраменьваньня на электронах.
Жыцьцё і кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артур Комптан нарадзіўся ў 1892 годзе ў сям’і Эліяса Комптана — дэкана факультэта Унівэрсытэта Вустара і Атэліі Кэтрын Augspurger. Брат Артура Карл таксама стаў фізыкам і потым быў рэктарам Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту. У 1916 годзе працаваў ва ўнівэрсытэце Мінесоты. Сам Артур Комптан ў Прынстанскім ўнівэрсытэце абараніў дысэртацыі магістра, а ў 1918 годзе доктара філязофіі. Атрымаў стыпенцыю ад United States National Research Council і ў 1919—1920 гадох праходзіў практыку ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце (Кавендышская лябараторыя). У 1923 годзе пачаў выкладаць фізыку ва ўнівэрсытэце Чыкага. У 1934 годзе быў прэзыдэнтам Амэрыканскага Фізычнага Таварыства. У 1940 годзе атрымаў мэдаль Франкліна па фізыцы. Пасьля вайны стаў ганаровым старшынём Унівэрсытэта Джорджа Вашынгтона ў Сэнт-Люісе. Сувязі ў навуковых колах дазволілі Комптану запрасіць на працу ва ўнівэрсытэт шмат выбітных выкладчыкаў. 10 красавіка 1953 падаў у адстаўку. У 1955 годзе падпісаў сумесную Майнаускую заяву ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі супраць прымяненьня вайсковай сілы ў палітыцы[7]. Да 1961 году працягваў выкладаць ва Унівэрсытэце Джорджа Вашынгтона. У 1976 годзе ва ўнівэрсытэце Чыкага распачаліся лекцыі імя Комптана, якія праводзяцца двойчы на год і чытаюцца маладымі фізыкамі пра самыя сучасныя напрамкі разьвіцьця фізыкі[8].
Унёсак у навуку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прапанаваў новы мэтад, як выявіць абарачэньне Зямлі. Пры дасьледаваньні расьсейваньня гама-выпраменьваньня на вольных (слаба зьвязаных з атамам) электронах адкрыў эфэкт, які атрымаў назву эфэкт Комптана. Само расьсейваньне гама-квантаў на электронах з далейшым зьмяненьнем энэргіі паказвае наяўнасьць у іх уласьцівасьцяў часьціц і даказвае квантавую прыроду сьвятла. За гэтае адкрыцьцё ў 1927 годзе Комптану прысуджаная Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (разам з Чарлзам Ўілсанам). У 1931 годзе выказаў гіпотэзу пра свабоду чалавека грунтуючыся на высновах квантавай фізыкі. Зьвязваў элемэнтарныя квантавыя зьявы з умяшальніцтвам Бога[9]. Прапанаваў мэтад рэгістрацыі гама-квантаў праз электроны аддачы (падобны мэтад незалежна ад яго распрацавалі нямецкія фізыкі Вальтэр Ботэ ды Ганс Гайгер). У 1941 годзе далучыўся да стварэньня ядзернай зброі. Ён узначаліў групу, якая дасьледавала ўласьцівасьці ды мэтады вырабу ўрану. У 1942 годзе Комптан прызначыў Робэрта Апэнгаймэра галоўным тэарэтыкам групы. У 1942 годзе Комптан удзельнічаў у пабудове першага ядзернага рэактара ў Чыкага. Была пастаўленая задача стварыць ядзерны зарад да студзеня 1945 году. Навукоўцы спазьніліся ўсяго на паўгоду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Arthur Holly Compton // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ COMPTON ARTHUR HOLLY // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ а б Arthur Holly Compton // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Комптон Артур Холли // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в NNDB (анг.) — 2002.
- ^ Ф.Гернек. Пионеры атомного века.. Москва:"Прогресс", 1974. С.36.
- ^ Compton lectures (анг.)
- ^ Ф.Гернек. С. 247.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Артур Комптан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія Артура Комптана на сайце Унівэрсытэта Джорджа Вашынгтона ў Сэнт-Люісе
- Біяграфія Артура Комптана на сайце камітэту Нобэлеўскай прэміі
|