Андрэй Альгердавіч
Андрэй Альгердавіч | |
князь полацкі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1325, |
Памёр | 12 жніўня 1399, |
Нашчадкі | Міхаіл Андрэевіч[d][1], Сямён Андрэевіч[d][1] і Іван Андрэевіч[d][1] |
Дынастыя | Гедымінавічы і Альгердавічы[1] |
Бацька | Альгерд[2][3][1] |
Маці | Марыя Віцебская[d][3][1] |
Андрэ́й Альге́рдавіч, Андрэй По́лацкі (к. 1320 — 12 жніўня 1399) — князь пскоўскі, апошні полацкі князь (1348—1377; 1382—1387), некаторы час вялікі князь полацкі і вялікі князь рускі. Старэйшы з дванаццаці сыноў Альгерда.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Andrey Olherdowicz або Андрей Ольгердович (каля 1370—1377 або 1381—1387 гадоў)[4], Андрей Полоцкий (да 1399 году)[5]; Андрей Олгердовичь[6][7] або Ондрей Олгердовичь[8][9] (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абіраўся пскавічамі пскоўскім князем, але хутка пакінуў Пскоў, бо абраўся полацкім князем замест свайго дзядзькі Нарымонта-Глеба. Замест сябе ў Пскове пакінуў намесьнікам Юрыя Вітаўтавіча (магчыма свайго стрыечнага брата), па гібелі Юрыя ў бітве зь лівонскімі рыцарамі пскавічы абралі сабе іншага князя, бо былі незадаволеныя адсутнасьцю Андрэя ў горадзе.
У Полацку вёў наступальную палітыку ў дачыненьні да суседніх Пскова і Смаленску, пасьпяхова супрацьстаяў крыжакам. У 1373—1375 гадох трымаў у аблозе Дынабург[10].
Па сьмерці Альгерда паводле яго тастаменту вялікім князем літоўскім стаў Ягайла. Андрэй спачатку быў у хаўрусе з Кейстутам супраць Ягайлы, па сьмерці Кейстута абвясьціў сябе вялікім князем полацкім, а потым вялікім князем рускім з сталіцай у Полацку. Аднак пад ціскам Ягайлы мусіў быў падацца з Полацку ў Маскву.
Андрэй Полацкі браў удзел у сутычках маскоўцаў з татарамі, у тым ліку ў пераможнай бітве на рацэ Вожы ў 1378 годзе. А таксама ўдзельнічаў у Кулікоўскай бітве ў 1380 годзе, дзе ўзначальваў правы флянг маскоўскага войска[11].
Потым склаўшы хаўрус зь Лівонскім ордэнам, назваўшы лівонскага магістра бацькам і дарагім сябрам такім чынам прызнаўшы сябе яго васалам, вярнуўся ў Полацак. Празь нейкі час быў захоплены Ягайлам і зьняволены ў адным з польскіх замкаў. Адтуль быў вызвалены на просьбу вялікага князя літоўскага Вітаўта.
Загінуў у 1399 годзе ў бітве на рацэ Ворскле разам з братам Дзьмітрыем і шматлікімі іншымі рускімі князямі.
Папярэднік Нарымонт-Глеб |
Полацкі князь 1348—1387 |
Наступнік Намесьнікі полацкія |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 336.
- ^ К. Б. Андрей (рас.) // Энциклопедический лексикон — СПб: 1835. — Т. 2. — С. 288.
- ^ а б Андрей Ольгердович (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 764.
- ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 73.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 137.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 75, 81, 104, 193—194.
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 246.
- ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 100, 140
- ^ ПСРЛ. Т. 5. — СПб., 1851. С. 238.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 48.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 49.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.