Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі
Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі | |
Адукацыя | |
---|---|
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан, каталіцкі біскуп |
Нарадзіўся | 26 лютага 1821 |
Памёр | 14 жніўня 1889 (68 гадоў) |
Пахаваны | |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Аляксандар Казімер Гінтаўт-Дзевалтоўскі (26 лютага 1821, Вайшканы, Ковенская губэрня, цяпер Летува — 14 жніўня 1889, Дудэргоф, каля Санкт-Пецярбургу) — рымска-каталіцкі дзеяч, плоцкі біскуп, арцыбіскуп магілёўскі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся спачатку ў Кейданскай гімназіі, а потым у Віленскай сэмінарыі (1839—1845). У 1845 высьвячаны на ксяндза й прызначаны вікарыем у Вількамір; тутака ж ён выконваў абавязкі прэфэкта павятовае вучэльні. У 1849 прызначаны пробашчам у Янішкі, у 1855 пераведзены дэканам у Горадню, ад 1861 дэкан у Беластоку. Намагаўся захоўваць ляяльнасьць да царскіх уладаў, але за адмову ўводзіць дадатковыя службы на расейскай мове ў 1870 быў адхілены ад душпастырскае лзейнасьці. 11 лютага 1872 прызначаны тытулярным біскупы Геленапольскім і суфраганам Плоцкае дыяцэзіі, кансакраваны 6 жніўня 1872 у касьцёле сьв. Кацярыны ў Санкт-Пецярбургу. У гэтым сане яму давялося кіраваць Варшаўскай дыяцэзіяй. У 1878 пачаў кіраваць плоцкай дыяцэзіяй.
У 1883 прызначаны арцыбіскупам Магілёўскім, 15 сакавіка прыняў ад Варшаўскага арцыбіскупа Попеля палій і 1 траўня прызначаны мітрапалітам усіх рымска-каталіцкіх касьцёлаў у Расеі. 28 красавіка 1883 да Магілёўскае архідыяцэзіі была далучаная Менская дыяцэзія. Намагаўся абараніць інтарэсы касьцёлу, хоць ягоныя пратэсты аніколі не перарасталі ў бунт. Супрацьстаяў супраць гвалтоўнага ўвядзеньня расейскае мовы ў службы й казаньні ў касьцёлах Менскае дыяцэзіі, спрабуючы патлумачыць уладам, што царскі загад ад 25 сьнежня 1869 толькі дазваляў уводзіць імшы на расейскай мове, але не патрабаваў гэтага. Сам прызначыў сьвятароў у Менскую дыяцэзію, загадаўшы ім дакладна прытрымлівацца кананічнага права, і не зацьвердзіў сьвятароў, рэкамэндаваных яму ўрадам. У адказ менскі губэрнатар зачыніў 18 касьцёлаў, а міністар унутраных справаў забараніў яму праводзіць візытацыю ў Менскай дыяцэзіі.
Арцыбіскуп Г. лічыўся выбітным прапаведнікам, і ягоныя казаньні ў касьцёле сьв. Кацярыны і ў касьцёле пры кансысторыі прыцягвалі нямала слухачоў. Шмат займаўся справамі дабрачыннасьці, клапаціўся моладзьдзю й вязьнямі. Як аматар жывапісу склаў вялікую мастацкую галерэю, а таксама шырокую бібліятэку. Перабудаваў і пашырыў будынак сэмінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Займаўся паэзіяй. У сваіх творах ён дужаўся з сучаснай няверай. Друкаваў іх у «Kronika rodzinna». Асобна выдадзеныя ў 1882 два ягоныя зборнікі вершаў ў карысьць вучняў Плоцкае гімназіі: «Na czasie» і «Dwie pogadanki druha prawdy».
Быў кавалерам ордэнаў сьв. Уладзімера 3-е ступені, сьв. Ганны 1-е ступені і сьв. Станіслава 1-й ступені. Сканаў пасьля недоўгачасовае цяжкае хваробы. Пахаваны ў Пецярбургу на Выбарскіх каталіцкіх могілках пад касьцёлам Адведваньня Панны Марыі сьвятой Альжбетай.
Папярэднік П’ер Жыльн Пішон |
Геленопальскія біскупы 1872—1883 |
Наступнік Фляв’яна Сыманэскі |
Папярэднік Антоні Фіялкоўскі |
Магілёўскія арцыбіскупы 1883—1889 |
Наступнік Шыман Марцін Казлоўскі |
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Крыніца: Тацяна Шышова, «Католическая энциклопедия»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1821 годзе
- Нарадзіліся ў Летуве
- Памерлі 14 жніўня
- Памерлі ў 1889 годзе
- Памерлі ў Расейскай імпэрыі
- Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 1 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 2 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 2 ступені
- Гінтаўты-Дзевалтоўскія
- Геленопальскія біскупы
- Плоцкія біскупы
- Магілёўскія арцыбіскупы