Альбэр Камю
Альбэр Камю | |
Albert Camus | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 лістапада 1913 Мандаві, вобласьць Тарф, Францускі Альжыр |
Памёр | 4 студзеня 1960 (46 гадоў) Вільблёвэн, павет Ён, вобласьць Бургундыя, Францыя |
Пахаваны | |
Сужэнец | Сымона Іе[d][1][2][3] і Франсін Фор[d][4][5][6] |
Дзеці | Катрын Камю[d][6] і Жан Камю[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | раманіст, філёзаф, публіцыст, рэжысэр, журналіст, перакладнік |
Гады творчасьці | 1937—1957 |
Кірунак | абсурдызм, экзыстэнцыялізм |
Жанр | драма |
Мова | француская мова[7][8] |
Дэбют | «Адваротны і добры бок» (1937) |
Значныя творы | «Калігула» (1938), «Чужаніца» (1942), «Падзеньне» (1956) |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1957) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
webcamus.free.fr (фр.) |
Альбэ́р Камю́ (па-француску: Albert Camus; 7 лістапада 1913, Францускі Альжыр — 4 студзеня 1960) — вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбэр Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 году ў прадмесьці гораду Мандаві, поўночны Альжыр[9]. Бацька Альбэра Люсьен быў рабочым, забіты ў 1914 годзе бітве на Марне Першай сусьветнай вайны. Сям’я пераехала ў горад Альжыр[10]. У 1930 годзе захварэў на сухоты, з-за чаго яго вызвалілі ад службы ў войску. У 1931 годзе паступіў на філязофскі факультэт Альжырскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1936 годзе з ступеньню магістра філязофіі. У пачатку 1930-х уступіў у камуністычную партыю. У 1934 годзе ажаніўся зь Сімонай Іяй, зь якой разьвёўся ў 1939 годзе. У 1936 годзе пачаў працаваць над сваім першым раманам «Шчасьлівая сьмерць» (франц. La Mort heureuse), які скончыў у 1938 годзе, але не выдаў. У 1937 годзе апублікаваў зборнік апавяданьняў «Адваротны і добры бок» (франц. L'Envers et l'Endroit). У 1938 годзе пераехаў ў Францыю, дзе працаваў у газэце «Парыскі вечар» (франц. «Paris soir»). У 1940 годзе пасьля захопу Францыі Трэцім Райхам звольнены і вярнуўся ў Альжыр, дзе працаваў настаўнікам і ажаніўся з Франсінай Фор. У 1941 вярнуўся ў Францыю, супрацоўнічаў з рухам Супраціву, рэдагаваў газэту «Комба» («Барацьба»). Напрыканцы 1940-х пазнаёміўся з Жанам-Полем Сартрам. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году. 4 студзеня 1960 году загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Шчасьлівая сьмерць» (1936, апублікаваны ў 1971 годзе.)
- «Чужаніца» (1942, па-француску: «L'Étranger»)
- «Міт пра Сызыфа» (1942, франц. «Le Mythe de Sisyphe»)
- «Калігула» (франц. «Caligula», п’еса, пастаўленая ў 1945, напісаная ў 1938)
- «Чума» (1947, франц. «La Peste»)
- «Бунтуючы чалавек» (1951, франц. «L'Homme révolté»)
- «Падзеньне» (1956, франц. «La Chute»)
- «Першы чалавек» (франц. «Le premier homme», няскончаны, апублікаваны пасьмяротна ў 1995)
- «Праведнікі» (1949, франц. «Les Justes»)
У перакладзе на беларускую
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чужаніца: Раман, аповесць, апавяданні / Альбэр Камю; Пер. і прадм. Зм. Коласа. — Мн.: Маст. літ., 1986.
- Міф пра Сізіфа. Выгнанне Гэлены. Чума (урывак) // Крыніца, 1994. № 11(5);
- Калігула // Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы. Мн., 1995;
- Выбраныя творы / Пер. з фр. мовы З. Коласа; прадм. І. Сая. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 431 с. — (Скарбы сусветнай літаратуры). — ISBN 985-02-0749-3
- Камень, які расьце // Бабілёнская бібліятэка: замежная літаратура ў перакладах Нашай Нівы / [уступ Л. Баршчэўскага]. — Мінск : І. П. Логвінаў, 2007. — 267 с. — (Кнігарня «Наша Ніва»).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Conceptions of Happiness
- ^ Todd O. Albert Camus. Une vie (фр.) — Éditions Gallimard, 1996.
- ^ Masterpieces of French Literature — Greenwood Publishing Group, 2004. — С. 186. — ISBN 978-0-313-31484-1
- ^ Masterpieces of French Literature
- ^ Albert Camus / пад рэд. H. Bloom — Infobase Publishing, 2009. — 153 с. — ISBN 978-1-4381-1515-3
- ^ а б в Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Camus, Albert, 1913-1960 // CONOR.SI
- ^ Камю А. Біяграфія А. Камю // Міт пра Сызыфа. Бунтар = Миф о Сизифе; Бунтарь. — Мн.: ООО "Попурри", 1998. — С. 538.
- ^ Заўвагі. А. Камю. Міт пра Сызыфа. // Змрок багоў = Сумерки богов. — М.: Политиздат, 1990. — С. 377.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Акудовіч В. Камень Сізіфа // Крыніца. 1994. № 11(5);
- Білацэрківец Н. Ганебная «чалавечнасць» гісторыі // Крыніца. 1994. № 11(5);
- Лявонава Е. Дастаеўскі і Камю // Крыніца. 1994. № 11(5).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбэр Камю — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Госць
- Здрадлівая жонка
- Fonds Albert Camus - Cité du livre d'Aix en Provence
- Société des Études Camusiennes
- The Albert Camus Society
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |