Праведнікі
Праведнікі | |
Les Justes | |
Аўтар | Альбэр Камю |
---|---|
Перакладчык: | Зьміцер Колас, 2005 |
Дзейныя асобы |
Дора Дулебава Вялікая княгіня Іван Каляеў Сьцяпан Фёдараў Барыс Аненкаў Аляксей Воінаў Скуратаў Фока Наглядчык |
Дата прэм’еры | 15 сьнежня 1949 |
Месца прэм’еры | Тэатар Хебэрто, Парыж |
Жанр | п'еса |
«Праведнікі» (па-француску: Les Justes) — п'еса францускага пісьменьніка Альбэра Камю, напісаная ў 1948—1949 гадах. Прэм'ера п'есы адбылася 15 сьнежня 1949 у парыскім тэатры Хебэрто.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне адбываецца ў 1905 годзе ў Маскве. Група сацыял-рэвалюцыянэраў плянуе забойства вялікага князя Сяргея Аляксандравіча, кіраваньне якога атаясамліваецца з дэспатызмам і тыраніяй. Іван Каляеў, малады тэрарыст, мусіць кінуць загадзя падрыхтаваную бомбу. Кожны з удзельнікаў групы мае сваю ролю, у тым ліку і Дора, якая начыняе прыстасаваньне для забойства князя.
Дзея першая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На явачнай кватэры тэрарыстаў Аненкаў, Сьцяпан, Дора, Воінаў і Каляеў, якія належаць да рэвалюцыйнай групы плянуюць зьдзейсьніць забойства вялікага князя Сяргея Аляксандравіча, калі той будзе ехаць у тэатар. Іван Каляеў павінен кінуць першую бомбу, а Аляксей Воінаў — другую. Паміж Іванам Каляевым і Сьцяпанам Фёдаравым завязваецца спрэчка, якая люструе адрозьненьне поглядаў Альбэра Камю (Каляеў) ад меркаваньняў Жан-Поля Сартра (Сьцяпан).
Дзея другая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дора і Аненкаў назіраюць за хадой апэрацыі з кватэры. Выбух не адбваецца. Празь некаторы час Каляеў вяртаецца на кватэру і тлумачыць, што ён ня здолеў кінуць бомбу, таму што ў вялікакняжацкай карэце знаходзіліся яго пляменьнік і пляменьніца. Сьцяпан Фёдараў моцна абураецца невыкананьнем пастаўленай задачы і палемізуе з Каляевым, адзначаючы, што «тысячы расейскіх дзяцей будуць яшчэ гадамі паміраць ад голаду» праз тое, што Каляеў не забіў гэтых двух дзяцей. Паводле агульнай дамоўленасьці яны вырашаюць адкласьці замах на пасьлязаўтра.
Дзея трэцяя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Двумя днямі пазьней Каляеў ізноў спрабуе забіць вялікага князя і дасягае гэтага, пасьля чаго яго неадкладна арыштоўваюць і кідаюць на зьняволеньне ў Пугачоўскую вежу Бутырскай турмы.
Дзея чацьвёртая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Бутырскай турме Каляеў знаёміцца зь іншым арыштантам па імені Фока, які, дзеля скарачэньня свайго тэрміну, працуе вешальнікам асуджаных на сьмерць (за аднаго павешанага яму скасоўваюць адзін год зьянволеньня). Пасьля гутракі з Фокай уваходзіць Скуратаў, начальнік паліцэйскага дэпартамэнту. Ён размаўляе з Каляевым, раючы яму падпісаць пакаяньне ва ўчыненым, але той катэгарычна адмаўляецца. Затым Каляева наведвае вялікая княгіня, жонка забітага Сяргея Аляксандравіча, у размове зь якой Іван Каляеў бачыць чалавечы бок свайго забойства. Вялікая княгіня прапаноўвае яму ўзамен на сваё жыцьцё прызнаць сябе забойцам чалавека, а не рэвалюцыянэрам. Калеяў быў крануты размовай зь вялікай княгіняй, але застаўся непахісным, бо лічыў забойства вялікага князя толькі актам справядлівасьці. Затым ізноў уваходзіць Скуратаў і ставіць настпуную ўмову: альбо Каляеў здраджвае сваім сябрам і паведамляе іх месцазнаходжаньне, альбо Скуратаў публікуе газэтны артыкул, у якім муісць паведаміцца, што Каляеў пакаяўся ў сваіх учынках перад вялікай княгіняй. Каляеў адмаўляецца ад усіх прапановаў.
Дзея пятая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ноч сьмяротнага пакараньня Каляева Аненкаў, Дора і Сьцяпан чакаюць пра яго зьвестак. Воінаў вяртаецца з-за гэтай жа прычыны. Некаторыя мяркуюць, што Каляеў, мажліва, здрадзіў ім, каб уратаваць сваё жыцьцё, але Дора цьвёрда ўпэўненая, што гэта ня праўда. Яе ўпэўненасьць хутка пяцьвярджаецца навіной аб сьмерці Каляева. Адгутэль, Дора, найбольш мягкі чалец групы, становіцца прыналежнай хутчэй да пункту гледжаньня Сьцяпана. Яна прагне акунуцца ў тэрарызм і зьвергнуць тыранію, каб знайсьці і ўзьяднацца з Каляевым у сьмерці.