Квай-Гон Джын
| Квай-Гон Джын | |
| Пэрсанаж «Зорных войнаў» | |
| Раса | чалавек |
|---|---|
| Належыць да | Джэдай |
| Дзейнасьць | рыцар-джэдай |
| Стаць | мужчына |
| Рост | 194 см |
| Валасы | рудыя |
| Вочы | блакітныя |
| Зброя | зялёны сьветлавы меч |
| Здымкі | |
| Актор | Ліям Нісан |
Квай-Гон Джын (па-ангельску: Qui-Gon Jinn; 92—32 ДБЯ) — пэрсанаж сусьвету Зорных войнаў. Навучаўся ў Графа Дуку. Погляды Квай-Гон Джына не супадалі зь поглядамі на жыцьцё Рады джэдаяў. Квай-Гон не марнаваў час на мэдытацыю, ён кіраваўся філязофіяй «Жывой моцы»: адчуваць сябе, ня думаць — выкарыстоўваць свае інстынкты. З-за непакорлівага погляду Квай-Гон Джын так і ня быў прыняты ў Раду Джэдаяў, хоць і карыстаўся вялікай павагай сярод сваіх паплечнікаў.
На Татуіне Квай-Гон Джын знайшоў хлопчыка-нявольніка Энакіна Скайўокера, які меў рэакцыю джэдая. Аналіз крыві хлопчыка паказаў неверагодна вялікі ўзровень мідыхлярыянаў, вышэйшы за ўзровень самаго магістра Ёды. Квай-Гон вызваліў Энакіна й паказаў яго Радзе джэдаяў на Карусанце, але Рада адмовілася браць Энакіна й вучыць яго валоданьню сілай, бо бачыла ў ім моцны гнеў і страх. Рада не была ўпэўненая ў хлопчыку, ягоная будучыня была вельмі цьмяная, ня вызначаная. Квай-Гон Джын пажадаў сам вучыць Энакіна, але й гэта яму было забаронена, бо ў яго ўжо быў адзін вучань падаван Обі-Ван Кенобі. Пасьля сьмерці Квай-Гон Джына Рада джэдаяў згадзілася выканаць яго апошнюю волю й дазволіла Обі-Вану стаць настаўнікам для Энакіна[1].
Зброя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьветлы бок Моцы і зялёны сьветлавы меч.
Характар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Квай-Гон па жыцьці вельмі вольналюбівы чалавек, ён часта не падпарадкоўваецца загадам Ордэна Джэдаяў, дзейнічае згодна сваім пачуцьцям і інстынктам. Квай-Гон Джын вельмі добра ўспрымае моц і знаходзіць хутка кантакты з любымі формамі розуму ў галяктыцы. Нягледзячы на свой сталы узрост, ён зьяўляецца адным зь лепшых ваяроў у галяктыцы.
Апошняя бітва й сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад час бітвы за Набу Квай-Гон Джын і Обі-Ван Кенобі сустракаюцца з Дартам Молам у каралеўскім палацу на плянэце Набу. Пачынаецца бой, пад час якога Дарт Мол працінае Квай-Гона сваім мечам. Квай-Гон памірае на руках Обі-Вана Кенобі. Аднак перад сьмерцю Квай-Гон наракае Обі-Вана джэдаем і просіць працягнуць навучаньне Энакіна.
Пасьля сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У трэцім эпізодзе Ёда кажа Обі-Вану: «Той, хто да неўміручасьці шлях адкрыў, са сьвету сілы здолеў вярнуцца — настаўнік былы ваш». Такмі чынам Ёда кажа, што Квай-Гон Джын здолеў, дзякуючы сваёй філязофіі й разуменьню моцы, знайсьці шлях кантактаваць са сьветам жывых. Пасьля Обі-Ван Кенобі вучыцца гэтаму майстэрству ў Ёды й падтрымлівае сувязь з Квай-Гонам на Татуіне, дзе жыве ў выгнаньні, да сустрэчы з Люкам Скайўокерам. Потым, пасьля сьмерці, і сам Обі-Ван выходзіць на сувязь з Люкам такім жа чынам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Квай-Гон Джын у афіцыйнай энцыкляпэдыі StarWars.com
- Квай-Гон Джын (анг.) у Вукіпэдыі — вікі-энцыкляпэдыі «Зорных войнаў»
| |||||||||||
| |||||||||||||||||