Яцкевічы гербу Газдава
Яцке́вічы ге́рбу Газда́ва (па-польску: Jackiewiczowie, па-расейску: Яцкевичи) — беларускі шляхецкі род гербу Газдава. Жылі ў Ковенскім павеце Троцкага ваяводзтва. Паходзіць ад Стафана Янца, які за вайсковыя заслугі ў Вугоршчыне атрымаў у 1482 ад караля Мацяша І герб «Газдава». Пасьля ён пераехаў у ВКЛ на Валынь. Зь ягоных унукаў: Карл пасяліўся ў Польшчы, Тэадор — у Вугоршычыне, Іван — у ВКЛ. Сыны апошняга Алехна й Іван атрымалі ў 1558 і 1560 ад Жыгімонта Аўгуста маёнткі, прывілеі на якія былі пацьверджаныя сынам Алехны ў 1585. Шляхецтва роду было пацьверджанае 19 лістапада 1818 загадам Сэнату № 3502.
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэфан Янц
- Адольф, забіты на вайне
- Івоній, у 1509 атрымаў прывілей і маёнткі ад Жыгімонта Старога.
- Карл Газдава, пасяліўся ў Польшчы
- Тэадор Яцкоўскі, вярнуўся ў Вугоршчыну
- Іван Яцкевіч, пасяліўся ў Менскім ваяводзтве ВКЛ
- Алехна Борзабагаты
- Сямён
- Савасьцян, возны генэральны ад 1620
- Казімер, стольнік мазырскі ў 1688
- Стафан, канюшы аршанскі
- Рыгор, канюшы аршанскі
- Сыльвэстар (?-каля 1796), валодаў маёнткам Маркаўшчызна, ж. — Кацярына
- Васіль (?-да 1796), пробашч Мікулінскае царквы ў Віцебску.
- Іван, адміністратар Вяліскае прыходзкае царквы, настаяцель Замшынскае царквы Сураскага павету
- Іван, скончыў сэмінарыю ў 1838, стаў настаўнікам Полацкае духоўнае павятовае вучэльні. Ж. — Марыя Макавецкая
- Віктар, скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію кандыдатам багаслоўя, служыў законавучыцелям у Пецярбургу, паступіў у канцылярыю Обэр-Пракурора Найсьвяцейшага Сыноду, дасягнуў чыну таемнага дарадцы. Аўтар шэрагу артыкулаў пра лад праваслаўнае царквы. Удзельнічаў у перанясеньні праху сьв. Эўфрасіньні Полацкай з Кіева ў Полацак. У якасьці дырэктара Дэпартамэнту праваслаўных веравызнаньняў удзельнічаў у падрыхтоўцы Ўсерасейскага памеснага царкоўнага Сабору ў 1917. Ад 1917 навуковы сакратар Галоўнае археаграфічнае камісіі АН. У 1922 арыштаваны па «Справе патрыярха Ціхана». Ж. — Марыя, сястра гісторыка Івана Іванавіча Лапа
- Іван (?-1938), скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Арыштоўваўся двойчы, сасланы ў Астрахань, пасьля на пасяленьне ў Курск. Расстраляны, рэабілітаваны ў 1960. Ж. — Надзея Аляксандраўна Тызэнгаўзэн.
- Аляксандар Мінакоў
- Марыя, м. — Дзьмітры Чабанаў, настаяцель Праабражэнскага храму ў Ленінградзе
- Віктар Чабанаў, аўтар артыкулаў пра рэпрасаваных навукоўцаў
- Сяргей Чабанаў, біёляг, ж. — Аляксандра
- Віктар Чабанаў, аўтар артыкулаў пра рэпрасаваных навукоўцаў
- Іван (?-1938), скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Арыштоўваўся двойчы, сасланы ў Астрахань, пасьля на пасяленьне ў Курск. Расстраляны, рэабілітаваны ў 1960. Ж. — Надзея Аляксандраўна Тызэнгаўзэн.
- Ёсіф, скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію, служыў законавучыцелям ў прыходзкай школе пры Васкрасенскай царкве ў Віцебску. Ж. — Надзея Пятроўна Талоцкая.
- Віктар, скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію кандыдатам багаслоўя, служыў законавучыцелям у Пецярбургу, паступіў у канцылярыю Обэр-Пракурора Найсьвяцейшага Сыноду, дасягнуў чыну таемнага дарадцы. Аўтар шэрагу артыкулаў пра лад праваслаўнае царквы. Удзельнічаў у перанясеньні праху сьв. Эўфрасіньні Полацкай з Кіева ў Полацак. У якасьці дырэктара Дэпартамэнту праваслаўных веравызнаньняў удзельнічаў у падрыхтоўцы Ўсерасейскага памеснага царкоўнага Сабору ў 1917. Ад 1917 навуковы сакратар Галоўнае археаграфічнае камісіі АН. У 1922 арыштаваны па «Справе патрыярха Ціхана». Ж. — Марыя, сястра гісторыка Івана Іванавіча Лапа
- Фама (1824—1868), перакладчык, багаслоў
- Іван, скончыў сэмінарыю ў 1838, стаў настаўнікам Полацкае духоўнае павятовае вучэльні. Ж. — Марыя Макавецкая
- Іван, адміністратар Вяліскае прыходзкае царквы, настаяцель Замшынскае царквы Сураскага павету
- Міхал
- Юзаф, сьвятар, пробашч царквы ў Сураскім павеце
- Аўксенці, губэрнскі сакратар, служыў у Полацкай духоўнай кансысторыі. Ж. — Кацярына Рыгораўна
- Сямён, капітан, служыў выхавальнікам у Ніжагародзкай графа Аракчэева Ваеннай гімназіі.
- Аляксандар, падпалкоўнік, выкладаў у 2 Арэнбурскім кадэцкім корпусе
- Мікалай, падпалкоўнік, служыў у 52 Віленскім пяхотным палку
- Уладзімер (1832—1917?), расейскі дзяржаўны й вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант.
- Сямён, капітан, служыў выхавальнікам у Ніжагародзкай графа Аракчэева Ваеннай гімназіі.
- Аўксенці, губэрнскі сакратар, служыў у Полацкай духоўнай кансысторыі. Ж. — Кацярына Рыгораўна
- Юліяна
- Васіль (?-да 1796), пробашч Мікулінскае царквы ў Віцебску.
- Агата
- Альжбета
- Антоні
- Людвік, стольнік Віцебскага ваяводзтва
- Казімер
- дачка
- дачка
- Стафан, канюшы аршанскі
- Казімер, стольнік мазырскі ў 1688
- Савасьцян, возны генэральны ад 1620
- Іван
- Сямён
- Іван
- Алехна Борзабагаты
Стэфан, пераехаў зь Менскага ваяводзтва ў Віцебскае
- Мацьвей, пасяліўся ў Вяліжы ў маёнтку жонкі, ж. — Дамініка, д. Фёдара Татарына.
- Павал, сакратар гарадзкога магістрату, затым на працягу шасьці гадоў абіраўся гарадзкім галавой Веліжа
- Іван, служыў у Дэпартамэнце шляхоў зносін у Пецярбургу
- Мікіта, служыў у Дэпартамэнце шляхоў зносін у Пецярбургу
- Рыгор, служыў у 9 роце Ізмайлаўскага палка
- Васіль
- Гаўрыіл, ад 1828 у батальёне вайсковых кантаністаў, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
- Мікалай, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
- Уласій, служыў у земскіх судох Маскоўскае губэрні
- Андрэй, служыў у правіянцкім Дэпартамэнце вайсковага Міністэрства, пасьля быў рэвізорам Кантрольнае палаты Варшаўскае губэрні.
- Іван
- Іван, капітан 64 пяхотнага Казанскага палка. За мужнасьць і адвагу ў бітвах з туркамі ў 1877 пры Плеўне й Шэйнава узнагароджаны некалькімі расейскімі ордэнамі Сьв. Станіслава 2 ступені і Румынскім крыжом
- Ануфры
- Павал, сакратар гарадзкога магістрату, затым на працягу шасьці гадоў абіраўся гарадзкім галавой Веліжа
Ян, у 1674 падпісаў элекцыю Яна Сабескага
Андрэй, шляхціц аршанскага павету, разам з залежным ад яго шляхцічам Уладзіславам Кабаніслаўскім узяты 12 чэрвеня 1661 у палон расейскім ваяводам Мікітам Бабарыкінам.
Спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Попава-Яцкевіч Е. Г. Польская шляхта ў Расеі: род Яцкевічаў гербу Газдава (па-расейску)