Перайсьці да зьместу

Уладзімер Яцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Яцкевіч
15 лістапада 1839(1839-11-15)8 лютага 1919(1919-02-08) (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці

Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Яцке́віч (1832—1917?) — расейскі дзяржаўны й вайсковы дзеяч, генэрал-лейтэнант. Са шляхецкага роду Яцкевічаў гербу Газдава.

Навучаўся ў Полацкім кадэцкім корпусе і Канстантынаўскім корпусе. У 1858 выпушчаны ў артылерыю ірэгулярных войскаў сотнікам і з тых часоў служыў на Кубані. У 1865 Начальнікам артылерыі арміі Кубанскае вобласьці прызначаны камандэрам 4-е батарэі. У 1879 стаў камандэрам конна-артылерыйскае брыгады Кубанскага войска, празь 10 гадоў узьедзены ў генэрал-маёры. У 1890 прызначаны старэйшым памагатым Начальніка Кубанскае вобласьці й Наказнога атамана Кубанскага казачага войска. У 1895 залічаны ў вайсковае саслоўе Кубанскага казачага войска па станіцы Усьць-Лабінскай, з наданьнем званьня ганаровага старэйшыны гэтае станіцы. Неаднаразова часова выконваў пасаду Начальніка Кубанскай вобласьці й Наказнога атамана. Быў дырэктарам Кубанскага Абласнога апякунскага аб турмах камітэту й ганаровым апякуном Кубанскае Аляксандраўскае рэальнае вучэльні. У 1898 узьведзены ў генэрал-лейтэнанты, з прызначэньнем кашталянам Карскае крэпасьці й пакінуты па палявой коннай артылерыі. У 1905 часавы генэрал-губэрнатар Тыфліса і Тыфліскага павету і Эрыванскае губэрні. У 1910 увайшоў у склад Вайсковае Рады і з гэтага часу жыў у Пецярбургу. Быў узнагароджаны ўсімі ступенямі расейскіх ордэнаў Сьв. Ганны, Сьв. Уладзімера і Сьв. Станіслава, ордэнам Белага Арла, ордэнам Сьв. Аляксандра Неўскага, а таксама Бухарскім ордэнам Узыходзячае залатое I ступені зоркі. У 1915 атрымаў дыямэнтавыя знакі ордэна Аляксандра Неўскага. Выйшаў у адстаўку ў 1916 і пасяліўся ў Віцебску.