Фама Яцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фама́ Іва́навіч Яцке́віч (па-расейску: Фома Иванович Яцкевич; 1824-1868) - духоўны пісьменьнік, перакладчык. Са шляхецкага роду Яцкевічаў гербу Газдава.

Вучыўся ў сэмінарыі, у 1847 скончыў Санкт-Пецярбурскую Духоўную Акадэмію кандыдатам багаслоўя. У 1848 разам зь Пятром Благавешчанскім склаў “Біблейска-бібліяграфічны слоўнік ці Жыцьцяапісаньні ўсіх асобаў, якія ўзгадваюцца ў сьвятых кнігах Старога й Новага Запавету”, выдадзены ў 1851 (перавыдадзены 2000 і 2001). Служыў карэктарам у рэдакцыі газэты “Русский инвалид”. Пераклаў з францускае мовы кнігу "Перамога тытуню..." пра ўплыў курэньня на здароўе, нораў і розум чалавека й "Адпачынак" - дванаццаць маленькіх апавяданьняў для дзяцей (аўтар К.Дыліц). Ад 1858 тытулярны дарадца, працаваў у Галоўным штабе. Склаў “Кароткі курс граматыкі грэцкае мовы”. Памёр ад вадзянкі.