Песьні з-за кратаў
Выгляд
| Песьні з-за кратаў | |
| Песні з-за кратаў | |
| Жанр: | Паэзія |
|---|---|
| Аўтар: | Сяргей Новік-Пяюн |
| Год напісаньня: | 1926—1969 |
| Публікацыя: | 1993 |
| Выдавецтва: | «Мастацкая літаратура» |
| Колькасьць старонак: | 157 |
| Ілюстратар: | А. А. Мацюшэўская |
| Афармленьне: | А. М. Малышава |
| Носьбіт: | Кніга |
| ISBN: | 5-340-01010-4 |
«Песьні з-за кратаў» — кніга вершаў, песень і паэм беларускага паэта Сяргея Новіка-Пяюна. Выдадзена ў 1993 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура»,[1] тыраж 3300 экз. Апошняя кніга, выдадзеная пры жыцьці паэта, за год да яго сьмерці.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У зборнік «Песьні з-за кратаў» увайшло 78 твораў аўтара з 1926 па 1969 год. У кнізе, за выключэньнем двух апошніх вершаў, сабраны толькі тыя, якія аўтар стварыў у астрогах, лягерах, ссылках у былой Польшчы, пры гітлераўцах і на сталінскай Калыме.
Не маючы там ні алоўка, ні паперы, Сяргею Новіку-Пяюну давялося ствараць, «запісваць» ды захоўваць у памяці свае творы, і толькі пазьней перанесьці іх на паперу.
У кнігу ўвайшлі ў тым ліку «Зорачкі» (1929 г.), «Над Шчарай» (1943), паэма «Цярністы шлях», і інш.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ 14. Новік-Пяюн С. М БИБЛИОТЕКА-МУЗЕЙ ОДНОЙ КНИГИ. Баранавіцкі дзярж. унівэрсітэт (2011). Праверана 31 сакавіка 2011 г.