Прырода (неадназначнасьць)
Выгляд
Прыро́да — шырокі панятак, як і ахоплівае наступныя паняткі:
- Прычына або мэханізм нейкай зьявы. (На паседжаньні Францускай акадэміі 20 студзеня 1896 году Бэкерэль запытаўся ў Пуанкарэ, што той думае наконт прыроды радыяцыі. Артыкул у «Nature» ад 3 лютага 2005 тлумачыць прыроду «статкавага альтруізму».)
- Сукупнасьць характэрных прызнакаў — атрыбутаў нейкага панятку або ідэі; тое, што і існасьць ці сутнасьць у кантэксьце Плятонавай філязофіі. (Ужо паводле мужыцка-сялянскай прыроды сваёй, беларусы ня здольныя ані да якога абстрактнага думаньня і філязафаваньня.)
- Тое, што і Сусьвет. (Пасьля бясконцых і бясплённых спробаў пабудовы адзінай тэорыі поля некаторыя тэарэтыкі пачалі нават ставіць пад сумнеў пазнавальнасьць прыроды.)
- Навакольнае асяродзьдзе ў геафізычным, геахімічным, кліматычным і біялягічным вымярэньні. Зьяўляецца больш вузкім паняткам Сусьвету. (Глябальнае пацяпленьне сталася прыкладам нечуванага наступу чалавека на прыроду ў 20 стагодзьдзі. У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя» выйшла новае выданьне «Прыроды Беларусі».)
![]() | Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі ласка, выберыце той, які Вас цікавіць. Калі вы патрапілі сюды зь іншай старонкі Вікіпэдыі, калі ласка, вярніцеся і выпраўце спасылку на патрэбную. |