Перайсьці да зьместу

Самасей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самасей
Жанр: мастацкая літаратура
Аўтар: Сакрат Яновіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1970-ыя гады
Публікацыя: 1992
Выдавецтва: «Мастацкая літаратура»

«Самасей» — аповесьць беларускага пісьменьніка Сакрата Яновіча. Яе напісалі ў другой палове 1970-ых гадоў. Толькі ў 1992 годзе ў Менску выдалі «Самасея» ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Сакрат Яновіч часта падымае пытаньне жыцьця «блудных сыноў», якія ад’язджаюць з радзімы і забываюць свае карані, бацькоў, айчыну, ідуць множыць славу чужых народаў, а гэта вяжыць Сакрата Яновіча зь Віктарам Шведам і Вінцэнтам Дунін-Марцінкевічам[1]. У польскія літаратары і дасьледчыкі адносяць творчасьць Сакрата Яновіча да сялянскае плыні польскае літаратуры (яшчэ сярод іх можна назваць Веслаў Мысьліўскі, Юльян Кавалец)[2]. Водгук аб аповесьці «Самасей» даў Ян Чыквін карокі, але добры:

Я стаў чытаць — і ахаць ад задавальненьня: даўненька так у смак не чыталася па-беларуску!

Ян Чыквін. «Шлях па крузе»[2].

Аповесьць «Самасей» Сакрат Яновіч пісаў у другое палове 1970-ых гадоў. Яны ў ПНР былі неадназначным часам. Іх было цяжка апісаць у творы. Можа таму ў ім засярэджана на нутраных сьвеце чалавека, а не на зьнешніх грамадзкіх падзеях. Па жанру «Самасей» — аўтабіяграфічная аповесьць[3][2], бо яна ўключае падзеі з жыцьця Андрэя Антошкі. Ён паходзіць з Крынак, дзе нарадзіўся Сакрат Яновіч. Жыве Андрэй Антошка ў Беластоку, а Сакрат Яновіч таксама жыве ў Беластоку. Андрэй Антошка адчуваў сабе прыніжаным, бо ня меў у месьце апекі, абароны. Вось чаму Андрэй Антошка хоча выбіцца ў людзі, быць начальнікам, быць панам. Ян Чыквін убачыў у «Самасеі»[2] канфлікт места й вёскі (як адрознымі культурнымі й звычаёвымі супольнасьцямі), які быў 1970-ыя гады ў Польшчы і БССР, бадай, што, адным з самых глыбокіх і цяжкіх пытаньняў грамадзкага жыцьця. У БССР тое пытаньне разьвівалі: Кузьма Чорны, Іван Мележ, Вячаслаў Адамчык, Іван Пташнікаў, В. Карамазава і інш. У час У. Гамулкі, Э. Герка сяляне Беласточчыны рушылі ў места Беласток, каб забыцца на свае сялянскія карані[4]. Адмоўнае бачаньне Беластоку ўвёў у Польшчы Мэльхіёр Ваньковіч, якія паходзіў зь земляў Беларусі. Марыя Дамброўская назвала Беласток местам сьметнікам, якое выклікае агіду. Затым сацыёлагі, між іншым Уладзімер Паўлючук, гэтакія адносіны перанесьлі на ўсю Беласточчыну. Падтрымліваў адмоўныя адносіны беластоцкі польскамоўны часопіс «Кантрасты», калі яго рэдактарам стаў Клеменс Крыжагорскі (ён паходзіў з м. Уроцлаву і ня быў беларусам). У 1968 годзе ў Беласток прыехала група журналістаў, каб пісаць аб узроўні Беласточчыны. Іменна, пасьля таго ў «Кантрастах» пачалі пісаць аб насельнікаў вёсак Беласточчына як аб «задрыпанцах у заднім праходзе»[5]. У 1973 годзе пасьля 6-га зьезду ПАРП сакратаром Беластоцкага Ваяводзкага Выкакому ПАРП стаў З. Куроўскі. Ён паходзіў зь сярэдзіны Польшчы, а не зь Беласточчыны. Раней быў Аркадзь Лашэвіч, які быў зь Бераставіччыны. У 1974 годзе З. Куроўскі пасадзіў галоўным рэдактарам «Кантрастаў» К. Крыжагорскага. Вобраз Беласточчыны пачаў мяняцца на горшае[5]. У 1978 годзе пад рэдакцыяй К. Крыжагорскага «Адыдзіце ад нас усе страхі»[a], дзе адным з пісьменьнікаў быў Сакрат Яновіч. Ён напісаў допіс у тую кнігу пад назваю «Адным шляхам нам у горад»[b]. У ім пісаў аб комплексе нацыянальнае прыніжанасьці.

Сакрат Яновіч піша пра Андрэя Антошку:

Ён яшчэ не адчуваў гаркаты ад перажытага, не разумеў, што кожны чалавек бывае ня тым, кім хацеў бы ў жыцьці сваім быць. Бывае тым, кім дазволена яму быць; Жыву зь няясным адчуваньнем недахопу нечага самага важнага; Усё-такі мы самасеі…

— Ян Чыквін. «Шлях па крузе»[6].

Уладзіслаў Рубанаў[c] назваў Андрэя Антошку асобаю «псіхічна зламанаю»[7].

Мова твора «Самасей» мае словы, якія апісваюць мяшчан Беластоку: «людзкімі вывараценямі»[8], «плебеямі кіраванымі страхамі»[8], натоўпам «пастухоў-злодзеяў»[8], «парабкаў-гультаёў»[8], «краўцоў-гарбацікаў»[8], «шаўцоў-п’яніцаў»[8], «крамнікаў-ашуканцаў»[8]. Можна сустрэцца з «асобенем»[9][8], «абібокам»[8], «бадзяжнікам»[10][8], «ботам»[8], «булавой»[8], «белакаўнерыкам»[8]. Часта бываюць такія асобы: «балванец»[11][8], «бугаіна»[8], «быдляціна»[8][12], «вулічнік»[8][13], «выскачка»[8], «гарэлачнае брацтва»[8][14],"дуралоб"[8][15], «дзялец»[8], «дурань»[8][16], «звалота»[8][17], «забойца»[8], «збалвень»[8], «ідыёт»[8], «камэрдынэр»[8], «круцель»[8][18], «ламарэнда»[8], «лыч»[8][19], «людзік»[8], «лаханда»[8][20], «мужычка»[8], «няўдайла»[8][10], «паскуда»[21], «падла»[22], «падмятайла»[8][23], «пляткар»[8], «падлюга»[8], «палавецкі твар»[8][24], «падонак»[8], «падлыгач»[8][25], «прайдоха»[8], «паскуднік»[8][26], «падшыванец»[8][20], «паганец»[8][27], «рабатай»[8][21], «разява»[8], «сука»[8], «сьвіньня»[8], «смургель»[8][28], «хамула»[8], «целяпень»[8], «ціхман»[8][29], «ціха памешаны»[8], «цваны госьць»[8][30][21], «чарнамазы»[8][31], «шафярняк»[8][32] і інш. Андрэй Антошка апісвае свае пачуцьці словамі: «абыякавасьць»[33][34], «белую гарачку»[33], «баязьнечу»[33], «гнеў»[33], «глум»[33], «грубіянста»[33], «дурасьць»[33], «жаласьлівасьць»[33], «жах»[33], «злосьць»[33], «зайздрасьць»[33][35], «зласьлівасьць»[33], «зласоньне»[33], «лізунства»[33][36], «плач»[33], «пазяханьне»[33], «перапуд»[33], «праклён»[33], «пагарднечу»[33], «раздваеньне»[33], «страх»[33], «смутак»[33].

Сакрат Яновіч вельі часта карыстаецца павелічальнаю ўстаўкаю -іска (-ыска): «мужчыніскі»[37] (мужчыны), «шафёрыска»[38] (шафёр), «барадзіска»[39] (барада), «жываціска»[39] (жывот), «грушыскі»[40] (грушы), «гультаіскамі»[41] (гультаямі), «людзіскаў»[41] (людзей) і інш.

Сакрат Яновіч піша са зваротамі ўласьцівымі паўднёва-ўсходнім гаворкам: «падумацьме»[42] (падумаць мае), «памятацьмеш»[43] (памятаць маеш), «цалавацьме»[21] (цалаваць мае), «бегацьмеў»[44] (бегаць меў), «панікуйма»[45] (будзем панікаваць), «забудзьма»[46] (забудзем).

Сакрат Яновіч піша словазлучэньні: «Дырэктар глядзіць грошай»[47], або словы «змрочнелі»[48].

«Быць сваяком — гэта ўсё роўна, што мець долю ў чужым капітале»[49].

Аповесьць ня мае трывалага зьместу. Сакрат Яновіч сьмела робіць устаўкі, бо тут і пісьмы, і сны, і дзёньнікі, філясофскія одумы[50].

Аповесьць пачынаецца з начнога прыходу міліцыі дамоў да галоўнага герою Андрэя Антошку. Пачынаецца ператрус, нешта шукаюць дома. Яго арыштоўваюць і ноч ён праводзіць у міліцыі. Андрэя Антошку пазвалі на допыт. Яго абвінавачваюць, але ён не прызнаецца. Потым сядзеў у затворы пасьля допыту недзе ў міліцыі. Андрэй Антошка заснуў і бачыць сон:

Тася зь Цюйміч. Яе пакаціў бы ў мяккія падушкі. Яна гарэзьліва баранілася б ад яго, ад пацалункаў у шыю і вушка. А ён тым часам расшпіліў бы на ёй блузку з карункаміі, трымаючы адной рукою яе абедзьве ручкі, сьцягнуў бы карацюленькую спаднічку, сарваў бы кашульку… Распрог бы Тасю з усяго іншага, сам бы выпрагся б і, ціхенька ржучы, глядзеў бы на яе сарамлівасьць, на тое, як спрабуе яна па-курынаму закопвацца ў пасьцель, уся ў агні. Выграбаў бы яе назад, на паверхню, паварочваў бы на плечы, каб зазірнуць ёй у вочы, па-дзіцячаму пасьпешліва дакрануўся б да яе грудзей. Хапаў бы Тасю на рукі і круціўся б зь ёю, пакуль, прытуліўшыся, не папрасіла б спыніцца, з боязі, каб ня ўпаў… Доўга цалаваў бы яе ў вусны, у вушка, у шчокі, бародку, шыю, цалаваў бы па руках, грудзях. Таня патанала б у пацалунках. І тады б адбылося самае важнае, ад чаго сьвет валіцца ў прорву.
Яна заплакала б ад болю, а ён Андрэй, супакойваў бы яе, ашаломлены тым, што здарылася. І першы раз спалохоўся б жанчыны!

— «Самасей»[51].

Ніжэй Сакрат Яновіч пісаў менш адкрыта:

Сакратарачку хтосьці павёў у пустыя і цёмныя пакоі, у сэкцыю рахукаводзтва.

— «Самасей»[35].

Былі яшчэ допісы: «Гэтаксама прарэагаваў Андрэй на зьвестку, што дзяўчына, якая згадзілася стаць яго жонкаю, пастаянна сьпіць са знаёмым бабнікам!»[52]"звалачыць жонку сябра, якога паслалі якраз у доўгатэрміновую камандзіроўку"[53].

— … Колькі зарабляеш?
— На сукенкі хапае, а футравае паліто няхай каханак купіць, не? Як думаеш?
— Муж не здагадаецца? Мой каб даведаўся, што маю сабе другога, дык хіба забіў бы мяне!
— Няхай здагадваецца — ня трэба прызнавацца! Тады мацней кахаць будзе і грошай больш даваць.
— А я, на тваім месцы, баялася б заводзіць сабе каханкаў…
— Баяцца трэба дырэктара… А мужа — чаго!?
— Дырэктар, праўда страшнейшы! Нашага ўсе баяцца. Ён і мяне, ужо два разы, ўзяў на стале, калі ўсе разыдуцца дамоў… Нібы нічога не здарылася, але мужу свайму так ужо не магу ад таго часу глядзець у вочы, доўга…

— «Самасей»[54].

Сакрат Яновіч паказаў свае погляды, якія разьмясьціў у словах маці Андрэя Антошкі, дзе яна кажа аб рабоце Андрэя Антошку:

— Вялікая мне тут работа: пасхопліваюцца з пасьцеляў ды бягуць да тых пісьмовых сталоў, быццам дзеці ў школу. Пазьбягаюцца, чаю таго нахлебчуцца, ў паперах напішуць, паскаляць зубы адзін на другога і — назад. У кватэрах смачка панаядаюць сабе азадкі, што аж на плечы ім лезуць, на голых варшаўскіх дзяўчат панаглядаюцца ў целевізары, ўсякай распусты надумаюцца! Завялікую волю дае вам Варшава, дазваляе гультаваць і лёгкім хлебам жыць. Чым жа ўсё гэта закончыцца, каля не бядою? У народзе, бачу, нейкая дзіцячасьць паявілася! Дарослыя, чула сёньня ў краме, на хлеб ужо гавораць хлябочак, на масла кажуць масьлечка, на сыр — сырок… Дальбог, дзеці! Горад на дзіцячасьці і безрабоцьці стаіць.

— «Самасей»[37].

Сын спрабуе сказаць, што паміраюць ад удараў у месьце, а маці:

— Во, во, ад удару! Нагуляюцца, наскачуцца, панапіваюцца і таму паміраюць, — маці мацней падвязала хустку на галаве. — Сядзяць за сталамі здаравезныя мужчыніскі, хоць ты іх араць поле выпраўляй. Сядзяць, бьзьдзяць у нагавіцы і таўсьцеюць, бы тыя кормнікі. Пішуць і пішуць. А чаго тут пісаць? Рабіць трэба! Паглядзі, колькі зямлі добрай аблогамі марнуецца! Вёскі гібеюць, на старых гаспадарах ды бабах трымаюцца яны. І ці доўга гэтак набудзе ўсё? Дзе тая Варшава вочы мае?

— «Самасей»[37].

Андрэй Антошка краў цэмент разам зь іншым работнікам і прадаваў «яго пузатаму ўласьніку фэрмы»[55] недзе на ўсход ад Беластоку. Сакрат Яновіч апісваў залёты работніка да жонкі, бо яе муж выехаў у падарожжа. Работнік узяў «яе ў белы дзень»[55], бо яна была «жанчына рэдкай прыгажосьці»[55]. Беласток для Андрэя Антошкі быў «вялізным зборам гультаёў»[55].

Андрэй Антошка езьдзіў да маці ў Крынкі. Спамінаў, як яго сваталі да пані магістаркі з Крынак (жыла ў Беластоку). Гаварыў зь мяшчанамі. Хвастаўся пра свае заробкі ў месьце. Сьніць. Спамінае свае жыцьцё ў Крынках. Вяртаецца ў Беласток пешшу. Сустракае знаёмага мужчыну зь яго жанчынаю. Яны п’юць у рэстарацыі, а затым выходзяць без жанчыны. Яна засталася і плаціць за ежу ў рэстарацыі. Знаёмы прапануе Андрэю Антошку жаніцца на жанчыне, бо яна багатая.

У Беластоку на наступны дзень Андрэй Антошка ідзе на работу. Зь ім гутарыць загадчык. Ён дае Андрэю Антошку чарнавік загаду аб узмацненьні спраўнасьці работы прадпрыемства. Перад тым, загадчык гаворыць погляды аб падзеле ўсіх людзей на працалюбівых і гультаёў. Гультаёў — большасьць. Іменна, з-за іх існуюць законы, права, загады. Для іх пільнаваньня існуюць начальнікі, якія прымушаюць рабіць гультаёў[56]. Пазьней, загадчык запрасіў Андрэя Антошку да сябе і, па-ціху, пытаў пра задуму новага загаду аб здачы макулятуры. Андрэй Антошка згаджаецца й падтрымлівае ўсе пачыны загадчыка. На наступны дзень загадчык загадаў Андрэю Антошку пісаць чарнавік гадавое справаздачы аддзела. Гэта ж павышэньне для Андрэя Антошкі. Ноччу ў кабінэце загадчыка пажар. Днём Андрэя Антошку пачаў допыт міліцыянэр, які ў пачатку аповесьці затварыў яго з-за падазрэньня ў правапарушэньні.

Загадчык хварэе. Андрэй Антошка піша ананімнае пісьмо, дзе піша, што падпаліў кабінэт загадчыка кадравік. Гадавую справаздачу здаў сакратарцы. Андрэя Антошку пазваў міліцыянэр. Спытаў пра асобу, якая пісала пісьмо (яго пісаў Андрэй Антошка).

Сакрат Яновіч піша «кіраваньне людзьмі зьяўляецца штодзённым выбарам паміж меншым і большым злом»[20]. Начальнік прызнае праўду аднаму чалавеку, а, значыць, другому адмовіць. Пра баязьліўцаў піша «ў баязьліўцаў шчыльная лёгіка і надзвычай выразныя доказы», і «ў іх усё прадумана да драбінак»[57].

Пасьля такіх запісаў Андрэя Антошку запрашае сакратарка ў кабінэт загадчыка, дзе яго чакаюць з генэральнае дырэкцыі. Між тым Андрэй Антошка ідзе за сакратаркаю і марыць:

Пасучыўся за ёю, за жанчынаю, якую ня раз уяўна агольваў і з лакомлівасьцю кавалера абдымаў яе ў сваіх марах… Гатоў быў ён ажаніцца зь ёю ў любы момант, адабраць ад мужа ды звольніцца з працы — і жыць, не выпускаючы яе нікуды, не дазваляючы ёй нават апранацца, бо адзеньне, няхай сабе і шаўковае, толькі псавала яе невымоўнае прывабнае хараство, апаганьвала яе па-нябеснаму раскошнае цела!..

— «Самасей»[57].

У кабінэце загадчыка Андрэю Антошку аб’явілі, што ён будзе выконваць абавязкі загадчыка. Андрэя Антошку павысілі да часу выздараўленьня загадчыка. Андрэй Антошка сварыцца зь кіраўніком адміністрацыйна-гаспадарчае сэкцыі.

Для Сакрата Яновіча першыя дні работы для начальніка добрыя, бо ўсё будзе сьпісанае на рахунак нявопытнасьці, вучобы. Генэральная дырэкцыя далёка, а яна хоча мець лічбы, якія пад свой страх піша ім падначалены загадчык.

Затым Андрэй Антошка адзін сядзіць у кабінэце дырэктара (кабінэт загадчыка спалены і замкнёны да канца сьледзтва). Ідзе ў ніз на двор, дзе машыны. У адной зь іх знайшоў бутэльку з гарэлкаю. Андрэй Антошка сварыцца з шафёрам, ледзь ня б’ецца з тым п’яніцам. Бутэльку шафёр разьбівае. Андрэй Антошка адыходзіць, але нехта ззаду кідае кусок жалеза. Яна падае каля Андрэя Антошкі. Ён шалее ад злосьці й загадаў машыністцы званіць у міліцыю. У ёй зьвязваюць з міліцыянэрам, які затварыў Андрэя Антошку ў пачатку аповесьці. Прыходзіць нейкі сяржант на двор, бо яго паслалі зь міліцыі. Андрэй Антошка сварыцца з кадравіком, бо той ня хоча выгнаць з работы шафёра-п’яніцу. Андрэй Антошка зьбірае нараду кіраўнікоў. На ім гаварыць толькі ён сам. Затым, Сакрат Яновіч піша пра будні кіраўніка прадпрыемства: грызьня, прыймо й звальненьне работнікаў і г. д.

Асабліва апісвае Сакрат Яновіч справу прастытуткі, якая была накіраваная ўдадаю на работу для перавыхаваньня. Яна ж два дні парабіла і ўцякла, а перад тым, скрала колы, лічыльнік, бензамер і іншыя прыборы. Андрэй Антошка пасьля няўдачы з бутэлькаю рашыў сам шукаць зьбеглую работніцу. Ён звоніць да знаёмага інжынэра-філёсафа. Яны гавораць пра сям’ю і яе значэньне ў жыцьці мужчыны.

Зьбеглая работніца прыйшла й вярнула скрадзенае. Пачала рабіць.

Выйшаў на работу дырэктар. Загадчык ня выйшаў. Дырэктар запрасіў Андрэя Антошку да сябе й прасіў пагутарыць з журналістам, якія піша допісы зь недахопамі прадпрыемства. Дырэктар просіць аб гутарцы, бо Андрэй Антошка добра рашыў пытаньне з крадзяжом і вярнуў работніцу на работу. Пагаварыў. Затым Андрэй Антошка падарыў у Дзень жанчын падарунак дырэктару. Андрэй Антошка сьніць страшны сон, дзе воўк душыць яго. Кадравік гаворыць, што гаспадарнік даносіць дырэктару на Андрэя Антошку. Быццам ён спаў з работніцай, якая скрала й зьбегла з прадпрыемства. Дырэктар, аднойчы, загадаў Андрэю Антошку праверыць тэхнічную сэкцыю. Правеў яе. Нічога не знайшоў, бо ўсё дырэктар ведае пра недахопы тэхнічнае сэкцыі.

Нечакана прыбіральшчыца пазвала ў суд Андрэя Антошку, бо ён яе зьняславіў. Гаспадарнік сказаў ёй, што Андрэй Антошка гаварыў каб прыбіральшчыца не круціла спадніцаю ў дырэкцыі. Суд Андрэй Антошка прайграў. Яго пакаралі. Супраць яго выступіў у судзе гаспадарнік.

Дырэктар вызваў Андрэя Антошку і сказаў перадаць усе справы новаму загадчыку. Андрэй Антошка баяўся, што яго выганяць з воўчым білетам. Ня выгналі, але паставілі на меншую і нізкаплатную работу рэфэрэнтам. Андрэй Антошка думае шукаць новую работу, але баіцца не знайсьці работы.

Канец аповесьці Сакрат Яновіч піша аб сялянах, якія адпраўляюць у места сваіх дзяцей. Шукае прычыны выезду зь вёскі.

  1. ^ Па-польску назва кнігі «Odejdzcie od nas wszystkie strachy».
  2. ^ Па-польску назва кнігі «Po drodze nam bylo do miasta».
  3. ^ Уладзіслаў Рубанаў — лаўрэат Літаратурнае прэміі імя Івана Мележа.
  1. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 210. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  2. ^ а б в г  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 212. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  3. ^ Другое чытанне ў газэце Ніва Ян Чыквін
  4. ^  Яновіч, Сакрат Ня жаль пражытага. Ўспаміны / Юры Хмялеўскі. — Беласток: 2002. — С. 142—143. — 189 с. — (Бібліятэка БЛА Белавежа).
  5. ^ а б  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 218. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  6. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 219. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  7. ^  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 220. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  8. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам ан ао ап ар ас ат ау аф ах ац ач аш аэ аю ая  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 215—216. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  9. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 75. — 382 с. — 5150 ас.
  10. ^ а б  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 183. — 382 с. — 5150 ас.
  11. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 172. — 382 с. — 5150 ас.
  12. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 51. — 382 с. — 5150 ас.
  13. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 192. — 382 с. — 5150 ас.
  14. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 178. — 382 с. — 5150 ас.
  15. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 190. — 382 с. — 5150 ас.
  16. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 149. — 382 с. — 5150 ас.
  17. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 173. — 382 с. — 5150 ас.
  18. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 178. — 382 с. — 5150 ас.
  19. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 176. — 382 с. — 5150 ас.
  20. ^ а б в  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 164. — 382 с. — 5150 ас.
  21. ^ а б в г  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 182. — 382 с. — 5150 ас.
  22. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 52. — 382 с. — 5150 ас.
  23. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 184. — 382 с. — 5150 ас.
  24. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 207. — 382 с. — 5150 ас.
  25. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 171. — 382 с. — 5150 ас.
  26. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 161. — 382 с. — 5150 ас.
  27. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 64. — 382 с. — 5150 ас.
  28. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 159. — 382 с. — 5150 ас.
  29. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 199. — 382 с. — 5150 ас.
  30. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 21. — 382 с. — 5150 ас.
  31. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 176. — 382 с. — 5150 ас.
  32. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 175. — 382 с. — 5150 ас.
  33. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х  Чыквін, Ян Па прызванні і абавязку: літаратурны-крытычныя артыкулы. — Беласток: Беластоцкі ўнівэрсытэт, 2005. — С. 221. — 236 с. — ISBN 83-7431-034-0
  34. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 95. — 382 с. — 5150 ас.
  35. ^ а б  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 50. — 382 с. — 5150 ас.
  36. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 103. — 382 с. — 5150 ас.
  37. ^ а б в  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 69—70. — 382 с. — 5150 ас.
  38. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 105. — 382 с. — 5150 ас.
  39. ^ а б  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 114. — 382 с. — 5150 ас.
  40. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 121. — 382 с. — 5150 ас.
  41. ^ а б  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 151. — 382 с. — 5150 ас.
  42. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 112. — 382 с. — 5150 ас.
  43. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 176. — 382 с. — 5150 ас.
  44. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 186. — 382 с. — 5150 ас.
  45. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 171. — 382 с. — 5150 ас.
  46. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 185. — 382 с. — 5150 ас.
  47. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 162. — 382 с. — 5150 ас.
  48. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 165. — 382 с. — 5150 ас.
  49. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 202. — 382 с. — 5150 ас.
  50. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 6. — 382 с. — 5150 ас.
  51. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 19. — 382 с. — 5150 ас.
  52. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 56. — 382 с. — 5150 ас.
  53. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 57. — 382 с. — 5150 ас.
  54. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 66—67. — 382 с. — 5150 ас.
  55. ^ а б в г  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 82—84. — 382 с. — 5150 ас.
  56. ^  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 143—145. — 382 с. — 5150 ас.
  57. ^ а б  Яновіч, Сакрат Самасей: аповесць, апавяданні / А. Дз. Куліш. — 1-ае. — Мн: Мастацкая літаратура, 1992. — С. 166. — 382 с. — 5150 ас.
  • Другое чытанне. Прапанова інтэрпрэтацыі аповесці «Самасей» С. Яновіча // Ніва. — 1 лістапада 1992. — с. 7—8.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]