Барташ Монтаўтавіч
Герб «Тапор» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | не раней за 1486 |
Род | Монтаўты |
Бацькі | Аляксандар Монтаўт |
Дзеці | Станіслаў, Барбара |
Барташ Монтаўтавіч (? — па 1486) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста пуньскі (1469), дубніцкі і майшагольскі (1477), бельскі (1482—1486).
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Салечніках.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўныя артыкулы: Імёны ліцьвінаў і Монтаўт
Імя Барташ ёсьць вытворным ад імя Барталамей (апроч славянскіх формаў, гістарычна таксама адзначаецца германская — Bartosch)[1].
Формы імя ў гістарычных крыніцах: Бартошу Монътовтовичу чоловекъ (Бартош Монътовтович[2]; 1440—1449 гады)[3], Бартош Монтовтович наместник моишакголский и дубенский (27 лютага 1477 году)[4], Бартошъ Монътовътовичъ (25 жніўня 1484 году)[5], панъ Бартошъ Монтовътовичъ (22 кастрычніка 1503 году[6], 11 верасьня 1504 году[7]), Bartosch Mantholtowicz, Bartholomeus, Bartusch[2], Bartesch von der Solcze[8].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь літоўскага баярскага роду, сын Аляксандра Монтаўта. Меў братоў Міхайлу, Яна Таўцівіла і Конрада.
Упершыню ўпамінаецца ў 1440 годзе ў наданьні яго бацькі віленскім францішканам. У 1453 год за часамі канфлікту з палякамі паехаў ад літоўскіх паноў да вялікага магістру. У 1469 годзе быў старостам пуньскім, у 1477 годзе — дубніцкім і майшагольскім, у 1482—1486 гадох — бельскім.
Двойчы браў шлюб, другой жонкай была Юльляна Духна з Храптовічаў. Ад першай жонкі меў сына Станіслава і дачку Барбару. З другой жонкай удачарыў дачку яе брата Алену.
13 жніўня 1499 году яго жонка Юльляна ў сваім тэстамэнце запісала асноўную частку сваёй маймасьці прыёмнай дачцэ Алене, якая мусіла захоўваць памяць пра яе і яе блізкіх. Хацела, каб яе пахавалі ў Віленскім францішканскім касьцёле'[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 109.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 272.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 39.
- ^ Archiwum książąt Lubartowiczów Sanguszków w Sławucie. T. 1, 1366—1506. — Lwów, 1887. S. 75.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 118.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 369.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 315.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 273.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4