Перайсьці да зьместу

Якаў Навуменка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Навуменка
Дата нараджэньня 28 сакавіка 1959
Месца нараджэньня Орша, Віцебская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Дата сьмерці 27 жніўня 2012 (53 гады)
Месца сьмерці Севастопаль, Украіна
Прычына сьмерці bodily harm[d]
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Занятак сьпявак
Гады дзейнасьці 1977—2012
Жанры Сымфонія, эстрада
Інструмэнты голас[d]
Супрацоўніцтва Ансамблі «Сьвята» і «Бяседа», народны аркестар імя Жыновіча
Узнагароды
Ордэн Францішка Скарыны
Ордэн Францішка Скарыны

Я́каў Па́ўлавіч Наву́менка (28 сакавіка 1959, Ворша, Віцебская вобласьць, цяпер Беларусь — 27 жніўня 2012, Севастопаль, Украіна) — вядомы беларускі сьпявак.

У 1976—1977 навучаўся ў Севастопалі ў прыборабудаўнічым інстытуце, які кінуў дзеля сцэны[1]. Навучаўся ў менскай кансэрваторыі, Расейскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, дзе ягонымі настаўнікамі былі Ёсіф Кабзон, Леў Лешчанка, Гэлена Веліканава. Яго песьні сьпявалі такія вядомыя калектывы, як ансамблі народнай музыкі «Сьвята» і «Бяседа». З 1986 году працаваў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Прынёс на эстраду песьню «Будзем жыць як набяжыць» на словы Алеся Бадака і музыку Ізмаіла Капланава[2]. У 2006 г. выдаў альбом «Хай жа на гэтым сустрэнемся сьвеце перад сустрэчай на тым» зь песьняй «Будзьма» на верш Рыгора Барадуліна. Таксама напісаў музыку для песьні «Колькі год Беларусі» на верш Барадуліна[3].

У 2011 годзе атрымаў званьне народнага артыста Беларусі. Выступаў сольна і ў складзе Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя Жыновіча. Уваходзіў у склад нацыянальнага аркестру пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У апошнія гады займаўся зборам і пераносам старых запісаў беларускіх песень 1970-х (якіх не было нават у фондах Беларускага радыё) на сучасныя носьбіты[1].

У жніўні 2012 году адпачываў зь сям’ёю ў Крыме. 19 жніўня прысутнічаў у якасьці гледача на фэстывалі ў Севастопалі. Хацеў падняцца на сцэну, дзе выступаў ягоны сябар. Ахоўнік канцэрту не прапускаў сьпевака і ўрэшце ўжыў сілу. Навуменку праламілі чэрап, а ягонаму сыну зламалі сківіцу. Пасьля 5 дзён у коме сьпявак памёр у мясцовай лякарні[4].

Паводле іншых зьвестак, ён з сынам слухалі вулічнага скрыпача ў цэнтры Сімфэропалю сярод натоўпу людзей. І ў натоўпе яго двойчы ўдарылі[5].

  • Жонка Ала Якаўлеўна.
    • Сын Ціхан скончыў Інстытут журналістыкі БДУ
    • Дачка Вераніка працуе на тэлеканале «Эўранавіны» ў Ліёне (Францыя)
      • 2 унукі

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]