Юлія Чарняўская
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чарняўская.
Юлія Чарняўская | |
Дата нараджэньня | 5 жніўня 1962 (62 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | журналістка, культуроляг, пісьменьніца, драматург, культурны антраполяг, пэдагог, публіцыстка, паэтка, блогер |
Навуковая сфэра | культуралёгія, драма[1], літаратура[1], культурная антрапалёгія[1], пэдагогіка[1], публіцыстыка[1] і паэзія[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады і Беларускі ПЭН-цэнтар[2] |
Навуковая ступень | кандыдат культуралёгіі[d] (2002) |
Узнагароды |
Ю́лія Вісарыёнаўна Чарня́ўская (нар. 5 жніўня 1962, Менск, БССР, СССР) — беларуская культуроляг, пісьменьніца, журналістка й палітычная зьняволеная рэжыму Лукашэнкі. Кандыдатка культуралёгіі (2002).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і лекараў Вісарыёна Цімафеевіча й Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Менскім мэдінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменьнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасьля інстытуту разьмеркавалі ў Завіцінск(be) Амурскай вобласьці. Юліі ў той час было ўсяго 2 гады, праз пастаянныя ангіны і ўрэшце рэўматызм у тры гады бацькі адвезьлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла з бацькавымі бацькамі[3].
У сем гадоў пайшла ў школу № 2, але пасьля другога клясу яе расфармавалі. Пераехала з цэнтру гораду ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[3].
У 1984 годзе скончыла філялягічны факультэт БДУ. Разьмеркаваная ў школу № 91 Менску. Праз цкаваньне з боку калектыву была вымушана сысьці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнаю, часова ўладкавалася ў кінатэатар «Перамога», які чакаў хуткі рамонт. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала зь сябрамі на травеньскія сьвяты[3].
У 1996—2020 гадох працавала ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры й мастацтваў.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кірункі навуковай дзейнасьці: этнічная культуралёгія, сэміётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобразу беларуса.
Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П.Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010). Апублікавала звыш 200 навуковых артыкулаў[4].
Спэктакль Чарняўскай «Аднакляснікі», пастаўлены на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатру (рэжысэр Кацярына Аверкава), перамог у намінацыі «Найлепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара» на Нацыянальнай тэатральнай прэміі(be) за 2012 год[5].
У 2010-х гадох уваходзіла ў Раду, якая разьмяркоўвала стыпэндыі імя Магдалены Радзівіл для пісьменьніцаў і перакладніцаў[6], кіравала літаратурным клюбам «GRAPHO», супрацоўнічала з парталам «TUT.BY»[4]. У жніўні 2020 году далучылася да асноўнага складу Каардынацыйнай рады.
Палтітычны перасьлед
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]18 траўня 2021 году была затрымана сілавікамі рэжыму Лукашэнкі ў працэсе атакі на прадпрыемства, якое забясьпечвала працу «TUT.BY», і неўзабаве была пасаджана пад хатні арышт[7]. 25 траўня 2021 году дзевяць арганізацыяў (Вясна, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар і іншыя) выступілі з сумеснай заяваю й прызналі яе палітычнаю зьняволенаю[7].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У шлюбе зь Юрыем Зісерам нарадзіла дачку Яўгенію.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Čarnjaŭskaja Julìja Vìsaryjenaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/
- ^ а б в Выбоістыя шляхі Юліі Чарняўскай
- ^ а б http://dramacenter.org/by/library/chernyavskaya-yuliya/
- ^ Галіна Алісейчык. Нацыянальная тэатральная прэмія. Што далей? (бел.) // Мастацтва[прыбраць шаблён]. — 2013. — С. 28.
- ^ https://web.archive.org/web/20210519150320/https://lit-bel.org/news/Stipendiya-mya-Magdaleni-Radzvl-dlya-psymennts--perakladchits-7584/?sphrase_id=711794
- ^ а б Заява аб прызнанні 15 затрыманых па справе TUT.BY палітычнымі зняволенымі (бел.). Вясна (2021-05-25). Праверана 2021-05-25 г. Архіўная копія ад 2021-05-25 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — 270 с. — ISBN 985-6798-21-3. — С. 13.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 5 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Кандыдаты культуралёгіі
- Сябры беларускага ПЭН-цэнтру
- Беларускія культуролягі
- Беларускія журналісткі
- Беларускія літаратаркі
- Вязьні сумленьня паводле ПЦ „Вясна“