Юры Зісер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Зісер
Yuri Zisser.jpg
Род дзейнасьці прадпрымальнік, праграміст
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1960 (59 гадоў)
Месца нараджэньня Львоў, Украіна
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Northwestern State Technical Remote University[d]
Занятак бізнэсмэн
Сайт http://zisser.by/

Ю́ры Анатолевіч Зі́сер (нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 году) — беларускі прадпрымальнік, дырэктар і ўласьнік УП «Надзейныя праграмы», генэральны дырэктар, заснавальнік і ўласьнік найбуйнейшага ў Беларусі парталу TUT.BY.[1]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юры Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 году ў Львове, Украіна. Скончыў Паўночна-Заходні політэхнічны інстытут у Санкт-Пецярбургу па спэцыяльнасьці «Электронныя вылічальныя машыны». У 1977—1994 гадах працаваў праграмістам, сыстэмным аналітыкам і кіраваў рознымі праектамі.[2]

У Менску жыве з 1987 году. У 1992 годзе заснаванае ўнітарнае прадпрыемства «Надзейныя праграмы» (рас. «Надёжные программы»). Пад эгідай УП «Надзейныя праграмы» быў створаны інтэрнэт-партал TUT.BY, які цяпер зьяўляецца найбольш папулярным інтэрнэт-рэсурсам у Байнэце.[3]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зиссер Ю. А. Маркетинг on-line. — Минск: Издательство Гревцова, 2007. — 302 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть I. Менеджмент. — Минск: БГУИР, 2002. — 163 с.
  • Зиссер Ю. А., Мелещенко А. А. Управление разработкой и продвижением программного обеспечения: Учебное пособие. — В 2-х частях. Часть II. Маркетинг. — Минск: БГУИР, 2002. — 155 с.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]