Перайсьці да зьместу

Самурай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узброены самурай у дасьпехах, фатаздымак 1860 году

Самурай (па-японску: , бу́сі па-японску: 武士) — у Японіі ў шырокім сэнсе — прадстаўнікі прывілеяванай ваеннай касты, якая аб’ядноўвала ўладарных князёў і сьвецкіх фэадалаў; у больш вузкім і ўжывальным — ваеннае саслоўе.

Самураі пачалі фармавацца як саслоўе ў пэрыяд сёгунаў дому Мінамота (1192—1333), асобае значэньне набылі ў час міжусобных войнаў 14—16 стагодзьдзяў. Тады ж склалася асобная самурайская культура, у нечым падобная да рыцарскай культуры Заходняй Эўропы, у аснове якой кодэкс гонару самураяў — бусідо з культам вернасьці свайму гаспадару.

У час сёгуната Такугава (1603—1867) статус самураяў (10% насельніцтва Японіі) аформлены юрыдычна. Заканчэньне міжусобных войнаў прывяло да расслаеньня саслоўя самаураяў, многія зь якіх ператварыліся ў ронінаў (самураі без гаспадара), некаторыя зь іх папоўнілі шэрагі дэклясаваных элемэнтаў, але большая частка самураяў заставалася ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Самураі паўднёва-заходніх княстваў (Сацума, Цёсю, Тоса і Хідзэн) адыгралі ключавую ролю ў буржуазнай рэвалюцыі 1867—1868 гадоў. У 1872 годзе саслоўе самураяў скасавана, але яго традыцыі працяглы час (да паражэньня Японіі ў Другой сусьветнай вайне) культываваліся ў японскай арміі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самурайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў