Перайсьці да зьместу

Эрык Сьвірскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрык Сьвірскі
лац. Eryk Śvirski
Асабістыя зьвесткі
Памёр па 1434
Род Сьвірскія
Жонка Дарота Сонька
Дзеці Івашка, Некраш, Юры, Даўгерд, Пётар, Міхайла, Талімонт

Ян Эрык Сьвірскі (? — па 1443) — літоўскі баярын, пачынальнік роду Сьвірскіх.

Эрых, Эйрых або Эрык, пазьней таксама Ірык (Erich, Eurich, Erik, Yric, Orikus[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerðr, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Мондрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Monderich) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eryk[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ericus et Romani Swirzkych [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Cricus de Swirsk (27 лютага 1434 году)[9]; Johannes alias Crig (13 ліпеня 1443 году)[10]; Johannis alias Krik ducis de Swyr (28 верасьня 1449 году)[11].

Зь літоўскага роду Сьвірскіх, меў брата Рамана.

У 1433 годзе разам з братам засьведчыў Троцкую ўмову, а ў 1434 годзе — Гарадзенскую ўмову з Польшчай.

Ажаніўся з Даротай Сонькай. У шлюбе меў сыноў Івашку, Некраша, Юрыя, Даўгерда, Пятра, Міхайлу і Талімонта[12].

У 1443 годзе разам з жонкай зрабіў наданьне віленскім франкішканам. У 1449 годзе ўпамінаецца як нябожчык, калі яго жонка надала віленскім францішканам дзесяціну зь зямлі ў Мядзеле.

Карыстаўся пячацьцю з рускім надпісам «ПЕЧАТЬ ІЕРИКОСОВА» (Гарадзенская ўмова, 1434 год)[13], яго брат — «ПЕЧАТЬ РОМАНОВА» (Троцкая унія, 1433 год)[14], жонка — «КНЯЗЯ … ПЕЧАТЬ»[11][15].

У сваёй лацінамоўнай грамаце 1443 году абумовіў наданьне «грычкі» (et precipue gryczky)[16], сьведкамі чаго выступілі паны Юры Гастоўтавіч (Georgio Gottoltowicz), Аляксандар Ядогавіч (Alexandro Yadogowycz), Юшка Радзівілавіч (Yusko Radywylowycz) ды іншыя. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[17].

  1. ^ Orikus, Nordic Names
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 465—466.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 225.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 43.
  8. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
  9. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
  10. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 202.
  11. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 220.
  12. ^ Tęgowski J. O kniaziach Świrskich do końca XV wieku // Lituano-Slavica Posnaniensia. T. 12 (2007). S. 195.
  13. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 101.
  14. ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 91.
  15. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 178, 203, 205.
  16. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
  17. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.