Сьвінка (хвароба)
Выгляд
(Перанакіравана з «Эпідэмічны паратыт»)
| Сьвінка | |
Хворае на сьвінку дзіця (2006 г.) | |
| Сынонімы | эпідэмічны паратыт |
|---|---|
| Спэцыяльнасьць | пэдыятрыя |
| Сымптомы | напуханьне і боль у вобласьці ніжняй сківіцы |
| Ускладненьні | бясплоднасьць, глухата, цукровы дыябэт |
| Звычайна праяўляецца | 17-ы дзень пасьля заражэньня |
| Працягласьць | 7-10 дзён |
| Прычыны | вірус сьвінкі |
| Фактары рызыкі | курэньне[d][1] |
| Мэтад дыягностыкі | аналіз крыві на вірус і антыцелы |
| Прафіляктыка | прышчэпка |
| Лекі | імунаглябулін |
| Сьмяротнасьць | 1 з 10 000 (2006 г.) |
| Клясыфікацыі | |
| МКХ-11 | 1D80 |
| МКХ-10-КМ | B26.9 і B26 |
| МКХ-9-КМ | 072[2][3] |
| DiseasesDB | 8449 |
| MedlinePlus | 001557 |
| MeSH | D009107 |
| Сьвінка ў Вікісховішчы | |
Сьвінка — запаленьне калявушных (радзей падсківічных і пад’язычных) сьлінных, плоцевых і падстраўнікавых залозаў, нэрвовай сыстэмы.
Узбуджальнікам служыць РНК-зьмяшчальны вірус. Хварэюць пераважна дзеці і падлеткі. Крыніцай заражэньня ёсьць хворыя на сьвінку. Заражэньне звычайна адбываецца паветрана-кропельным шляхам. Хвароба пакідае стойкі імунітэт. Прыкметы: павышаная тэмпэратура цела, боль у вобласьці ніжняй сківіцы пры адкрываньні рота і жаваньні, напухаюць і баляць пашкоджаныя залозы. Ускладненьні: бясплоднасьць, глухата і цукровы дыябэт. Лячэньне тэрапэўтычнае[4]. Для прадухіленьня хваробы дзецям ва ўзросьце 1 год і 6 гадоў робяць камбінаваную прышчэпку супраць сьвінкі, адру і краснухі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ (нявызначаны загаловак) — PMID:24786261
- ^ а б Анталёгія захворваньняў (анг.) — 2016.
- ^ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018.
- ^ Анатоль Астапаў. Паратыт эпідэмічны // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 91. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
- ^ Сьвятлана Барысенка. Небяскрыўдная «сьвінка» // Зьвязда : газэта. — 7 жніўня 2013. — № 145 (27510). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
| Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |