Эмдэн
| Эмдэн | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Тым Крэйтгаф[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Q130646587? | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Тып клімату | марскі клімат[5] | ||||
| Вышыня НУМ | 1 м | ||||
| Каардынаты | 53°22′01″ пн. ш. 07°12′22″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 04921, 04927 і 04924 | ||||
| Паштовы індэкс | 26721, 26723 і 26725 | ||||
| Нумарны знак | EMD | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | emden.de (ням.) | ||||
| Эмдэн на мапе Нямеччыны Эмдэн | |||||
Э́мдэн (па-нямецку: Emden) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Насельніцтва 49 523 чалавек паводле стану на 2021 году. Галоўны цэнтар рэгіёну Ўсходняй Фрызіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дакладная дата заснаваньня Эмдэна невядомая, але горад існаваў з VIII стагодзьдзя. Гарадзкія прывілеі і герб гораду атрымаў ад імпэратара Максіміляна I у 1495 годзе.

У XVI стагодзьдзі Эмдэн нядоўга быў важным цэнтрам пратэстанцкай Рэфармацыі, якую пашырала тут графіня Ганна фон Альдэнбург, якая пастанавіла знайсьці рэлігійны «трэці шлях» паміж лютэранствам і каталіцтвам. У 1542 годзе яна запрасіла польскага шляхціча Яна Ласкага на пастарскі пасад пратэстанцкай царквы ў Эмдэне[7]. Ён цягам сямі гадоў распаўсюджваў новую рэлігію ва Ўсходняй Фрызіі. Аднак у 1549 годзе пад ціскам імпэратара Карла V графіня была вымушана змусіць Ласкага зьехаць у Ангельшчыну.
У канцы XVI стагодзьдзя Эмдэн зьведаў пэрыяд вялікага росквіту. Праз блякаду Гішпаніяй флямандзкіх і брабанцкіх партоў у пачатку Галяндзкага паўстаньня Эмдэн стаў найважнейшым портам на Паўночным моры. Тысячы пратэстанцкіх уцекачоў прыбылі з Фляндрыі і герцагства Брабанту ў пратэстанцкі Эмдэн, каб пазьбегнуць перасьледу з боку гішпанскіх кіраўнікоў Нідэрляндаў. У гэты пэрыяд пераважна кальвінісцкі Эмдэн уступіў у канфлікт зь лютэранскімі графамі Ўсходняй Фрысьляндыі. Эмдэнская рэвалюцыя ў 1595 годзе прывяла да таго, што места сталася асобным горадам-дзяржавай[8]. Пры падтрымцы Галяндзкай рэспублікі Эмдэн стаў вольным дзяржаўным горадам пад абаронай Галяндыі. Брабанцкі дыялект стаў афіцыйнай мовай гандлю і грамадзянскай адміністрацыі. Эмдэн быў вельмі заможным горадам у XVII стагодзьдзі, дзякуючы вялікай колькасьці нідэрляндзкіх ды флямандзкіх імігрантаў, як то Дыдэрыку Яншу Граэфу. У той час гэта быў цэнтар рэфармаванага пратэстанцтва.
У 1744 годзе Эмдэн быў анэксаваны Прусіяй. У 1752 годзе Фрыдрых Вялікі заклаў Эмдэнскую кампанію дзеля гандлю з Гуанчжоў. Кампанія была ліквідаваная, калі Эмдэн быў захоплены францускімі войскамі ў 1757 годзе ў часы Сямігадовай вайны. Горад быў адбіты ангельска-нямецкімі войскамі ў 1758 годзе і да сканчэньня канфлікту выкарыстоўваўся брытанцамі ў якасьці асноўнай базы забесьпечаньня дзеля падтрымкі працяглай вайны ў Вэстфаліі. За часам напалеонаўскіх войнаў Эмдэн і прылеглыя землі Ўсходняй Фрызіі ўваходзілі ў склад Галяндзкага каралеўства. Індустрыялізацыя пачалася прыкладна ў 1870 годзе з будаўніцтва папяровай фабрыкі і вэрфі.
У канцы XIX стагодзьдзя быў пабудаваны вялікі канал Дортмунд—Эмс, які злучыў Эмдэн з Рурскім рэгіёнам. Гэта фактычна зрабіла Эмдэн марскім портам Руру, які праіснаваў да 1970-х гадоў. Вугаль з поўдня транспартаваўся ў порт Паўночнага мора, а імпартная жалезная руда перапраўлялася праз канал у бок Райну і Рура. У 1903 годзе была пабудаваная вялікая суднавэрф, якая працавала да 2010 году. За часам Другой сусьветнай вайны Эмдэн неаднаразова быў мішэньню бамбардаваньняў хаўрусьнікаў, якія пашкодзілі большую частку гарадзкога цэнтра. Каралеўскія вайскова-паветраныя сілы сваё першае бамбардаваньне спрычынілі 31 сакавіка 1940 году. Па вайне Эмдэн апынуўся пад часовай акупацыяй. 6 верасьня 1962 году, праз 18 гадоў пасьля налёту 1944 году, была афіцыйна адкрытая цяперашняя мэрыя Эмдэна.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўнымі галіны прамысловасьці Эмдэну ёсьць аўтамабілебудаваньне і суднабудаваньне. Фольксваген кіруе буйным заводам, які вырабляе аўтамабіль Volkswagen Passat і на якім працуе каля 10 тысяч чалавек. Эмдэнская гавань таксама ёсьць адным з трох галоўных партоў аўтамабільных перавозак у Эўропе. У 2017 годзе праз порт было імпартавана і экспартавана больш за 1,4 мільёнаў аўтамабіляў[9]. Вэрф Нордзээвэрке налічвае ў сваім штаце каля 1400 докераў, якія спэцыялізуюцца на будаваньні падводных чоўнаў. Кампанія таксама вырабляе розныя віды грузавых суднiнаў, а таксама караблі спэцыяльнага прызначэньня, як то ледаколы, землячарпальныя судны ды іншыя караблі. Іншым важным эканамічным сэктарам ёсьць турызм.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattet — Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ↑ Ralph J., Nikischer T., Mineralogy H. I. o. Mindat.org (анг.): The Mineral and Locality Database — [Keswick, VA], Coulsdon, Surrey: 2000.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2025 (ням.) — Destatis, 2026.
- ↑ Carney, Frederick S. (1995). «Politica: Translator’s Introduction». Liberty Fund. — ISBN 9780865971158.
- ↑ Mentzer, Raymond (1994). «Sin and the Calvinists: Morals, Control and the Consistory in Reformed Tradition». Truman State University Press. — С. 22. — ISBN 1931112185.
- ↑ Emden Autoport.