Эльблёнг
Эльблёнг | |||||
Elbląg | |||||
Рака Эльблёнг і Стары горад | |||||
| |||||
Горад з: | 1237 | ||||
Магдэбурскае права: | 1246 | ||||
Былая назва: | да 1945 — Elbing | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Вармінска-Мазурскае | ||||
Мэр: | Гжегож Новачык | ||||
Плошча: | 79,82[1] км² | ||||
Вышыня: | 209 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) • колькасьць: • шчыльнасьць: |
126 419[2] чал. 1584 | ||||
Часавы пас: • летні час: |
UTC+1 UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 55 | ||||
Паштовы індэкс: | 82-300 да 82-315 | ||||
Аўтамабільны код: | NE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°10′00″ пн. ш. 19°24′00″ у. д. / 54.166667° пн. ш. 19.4° у. д.Каардынаты: 54°10′00″ пн. ш. 19°24′00″ у. д. / 54.166667° пн. ш. 19.4° у. д. | ||||
Эльблёнг на мапе Польшчы Эльблёнг | |||||
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons | |||||
http://www.umelblag.pl/ |
Эльблёнг (па-польску: Elbląg; па-нямецку: Elbing) — горад у паўночнай Польшчы з насельніцтвам 126 419 чалавек на 2009 год і адміністрацыйны цэнтар Эльблёнскага павету. З 1999 горад быў далучаны да Вармінска-Мазурскага ваяводзтва. Да гэтага горад быў адміністрацыйным цэнтрам Эльблёнскага ваяводзтва (1975—1998) і галоўным горадам у Гданьскам ваяводзтве (1945—1975). Гэты горад зьяўляецца портам на рацэ Эльблёнг, якая ўпадае ў Вісьлінскі заліў прыкладна за 10 км на поўнач, тым самым, даючы гораду доступ да Балтыйскага мора цераз падуладны Расеі Балтыйскі праліў.
Эльблёнг упершыню згадваецца як «Ilfing» у «Падарожжах Ахтэрэ і Вульфстана», напісаных на англа-саксонскай мове ў пэрыяд кіраваньня караля Альфрэда паводле зьвестак, атрыманых ад вікінгаў, якія наведалі гэтае месца.
Гісторыя
Заснаваны крыжакамі ў 1237 годзе на месцы болей старажытнага цэнтра, які прынята атаясамліваць з вараскім Трусо. Насельніцтва — 126 419 тыс. жыхароў (2009).
Гістарычна прускі горад, цэнтар старажытнапрускай вобласьці Памэзанія, Эльблёнг стаў часткай Польшчы толькі пасьля Другой сусьветнай вайны. Новае польскае насельніцтва ў значнай ступені складалася з палякаў, пераселеных з Савецкага Саюзу.
Гарады-сябры
Эльблёнг зьяўляецца пасябраным з:[3]
- Лер, Ніжняя Саксонія, Нямеччына (з 23 ліпеня, 2001)[3]
- Калінінград, Калінінградзкая вобласьць, Расея (з 1994)[3]
- Балтыйск, Калінінградзкая вобласьць, Расея (з 1994)[3]
- Ронэбі, Швэцыя (з 1991)[3]
- Друскенікі, Летува (з 1996)[3]
- Ліепая, Латвія (з 1991)[3]
- Наваградак, Беларусь (з 1995)[3]
- Тэрнопаль, Украіна (з 1992)[3]
- Камп’ень, Францыя (з 2002)[3]
- Заходні Ўілтшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія (з 31 сакавіка 2000)[3]
- Какімба, Чылі (з 1995)[3]
- Баазцы, Шэньсі, Кітай (since 1997)[3]
- Тайнань у Тайвані (з 29 красавіка 2004)[3]
- Новы-Сонч, Польшча [4]
- Нарва, Эстонія
Крыніцы
- ^ Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2008. (GUS), [1]
- ^ Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н "Elbląg Official Website - Partner Towns". (in English) © 2008 Municipal Office in Elbląg ul. Łączności 1 82-300 Elbląg.
- ^ "Nowy Sącz - Partner Cities". © 2008 Urząd Miasta Nowego Sącza, Rynek 1, 33-300 Nowy Sącz.
Вонкавыя спасылкі
Эльблёнг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па геаграфіі Польшчы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |