Зьвіяд Гамсахурдыя
| Зьвіяд Канстантынавіч Гамсахурдыя | |
| па-грузінску: ზვიად კონსტანტინეს ძე გამსახურდია | |
| 1-ы прэзыдэнт Грузіі | |
|---|---|
| 14 красавіка 1991 году — 6 студзеня 1992 году | |
| Папярэднік | пасада заснаваная |
| Наступнік | Эдуард Шэварнадзэ |
| Старшыня Вярхоўнага Савету Грузіі | |
| 15 лістапада 1990 году — 14 красавіка 1991 году | |
| Папярэднік | Іраклі Абашыдзэ |
| Старшныя Вярхоўнага Савету Грузінскай ССР | |
| 14 лістапада 1990 году — 15 лістапада 1990 году | |
| Папярэднік | Андрэй Грамыка |
| Наступнік | Аляксандар Бясьсьмертных |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 31 студзеня 1939 Тбілісі, Грузінская ССР |
| Памёр | 31 сьнежня 1993 в. Дзвэлі-Хібула, Хобскі раён, Мэгрэлія, Грузія |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Manana Archvadze-Gamsakhurdia[d] і Dali Lolua[d] |
| Дзеці | Цотне Гамсахурдыя[d] і Konstantine Z. Gamsaxurdia[d][1] |
| Бацька | Канстантын Гамсахурдыя[d][1] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
Зьвіяд Канстантынавіч Гамсахурдыя (па-грузінску: ზვიად კონსტანტინეს ძე გამსახურდია; 31 сакавіка 1939 году — 31 сьнежня 1993) — грузінскі грамадзкі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменьнік, навуковец, дысыдэнт, доктар філялягічных навук; Старшыня Вярхоўнага Савету Грузінскай ССР (1990—1991) і першы Прэзыдэнт Грузіі (1991—1992). Зьяўляўся адным зь лідэраў грузінскага нацыянальнага руху. Аўтарытарны стыль кіраваньня і нацыяналістычная палітыка былі адной з прычын распальваньня грузіна-паўднёваасэтынскага канфлікту і ўзьнікненьня ўнутрыпалітычнай нестабільнасьці ў краіне. Зрынуты ў выніку перавароту, Гамсахурдыя ўзначаліў у Заходняй Грузіі Ўрад у выгнаньні, дзе вылілася Грамадзянская вайна паміж цэнтральнай уладай і яго прыхільнікамі. Разгромлены і ва ўцёках ад урадавых войскаў, ён загінуў пры нявысьветленых абставінах.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #119389711 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.