Перайсьці да зьместу

Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан
Edward Irenaeus Prime-Stevenson
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Xavier Mayne, Robert Antrobus
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1858(1858-06-23)
Памёр 23 ліпеня 1942(1942-07-23) (84 гады)
Бацькі Cornelia Prime Stevenson[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст, навэліст
Гады творчасьці 1887-1942
Мова ангельская
Дэбют 1887
Значныя творы Imre: A Memorandum (1906), The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life (1909)

Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан (па-ангельску: Edward Irenaeus Prime-Stevenson), больш вядомы пад псэўданімам Ксаўе Мэйн (Xavier Mayne; 29 студзеня 1858, Мэдысан, Нью-Джэрзі, ЗША ― 23 ліпеня 1942, Лязана, Швайцарыя) ― амэрыканскі пісьменьнік, эсэіст, крытык і журналіст.

Эдвард І. Прайм Стывэнсан нарадзіўся 29 студзеня 1858 г. у Мэдысане (штат Нью-Джэрзі) у сям’і бацькі, які быў прэсьвітэрыянскім пастарам і дырэктарам школы, і маці, якая паходзіла з даволі заможнага літаратурнага асяродку[2].

Пасьля вывучэньня права ён вырашыў стаць пісьменьнікам.

У 1901 годзе Э. І. Прайм-Стывэнсан зьехаў жыць у Эўропу, зьдзейсьніўшы велізарнае падарожжа па розных буйных сталіцах. Ён размаўляў на некалькіх мовах і вёў дзёньнік[3].

Пасьля Першай сусьветнай вайны Э. І. Прайм-Стывэнсан прысьвяціў сябе, сярод іншага, музычнай крытыцы для Harper’s і The New York Independent[4].

Жыў у Флярэнцыі і Лязане.

Памёр ад сардэчнага прыступу ў гатэлі «Мірабо» ў Лязане ва ўзросьце 84 гадоў.

Пачаў пісаць у 1887 годзе. Аўтар раманаў, навэляў, эсэ і артыкулаў.

Першым раманам, які сёньня можна назваць гомаэратычным, стаў «White Cockades» (1887), у якім распавядаецца пра двух маладых людзей, зьвязаных моцным сяброўствам[5].

У 1906 годзе ў Нэапалі ўласным коштам быў надрукаваны раман па-ангельску пад псэўданімам Ксаўе Мэйн «Imre: A Memorandum»: надрукаваны накладам 500 асобнікаў, у ім распавядаецца пра двух вугорскіх жаўнераў, якіх зьвязала каханьне ў Будапэшце. Аповесьць заканчваецца добра, а не трагічна, як большасьць тэкстаў, апублікаваных у той час на гэтую тэму[6].

У 1909 годзе ў Нэапалі апублікаваў свой галоўны твор «The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life», дасьледаваньне на 700 старонак, прысьвечанае гомасэксуальнасьці. Кніга лічыцца сёньня першай сур’ёзнай працай, апублікаванай амэрыканскім аўтарам па пытаньнях гомасэксуальнасьці, і якая на пяць гадоў апярэдзіла шэдэўр Магнуса Гіршфэльда, Die Homosexalität des Mannes und des Weibes[7].

• White Cockades: an Incident of The «Forty-Five», Trow’s Printing and Bookbinding Company, Charles Scribner’s Sons, 1887.

• Janus, a novel, Chicago, Belford Clarke & Company Publishers, 1889.

• Madame Clerc, Frederic Edward McKay (ed.), Vignettes: real and ideal, Boston, De Wolfe, Fiske, 1890.

• Left to Themselves: Being the Ordeal of Philip and Gerald, New York, Hunt & Eaton, 1891.

• Robert Antrobus [pseud.], The Square of Sevens, and the Parallelogram: An Authoritative Method of Cartomancy with a Prefatory Note, New York, Harpers & Brothers, 1896.

• Xavier Mayne [pseud.], Imre: A Memorandum, roman, Privatly Printed, Naples, The English-Book Press, 1906.

• Xavier Mayne, The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life, Privatly Printed, Naples, 1909—1910.

• Her enemy, some friends and other personages, stories and studies mostly of human hearts, Florence, Italie), G. & R. Obsner, 1913.

• The bride of Lammermoor: opera in three acts by G. Donizetti; the italian libretto based on Walter Scott’s novel, New York, G. Schirmer, 1926.

• The troubadour: an opera in four acts, music by Giuseppe Verdi, libretto by S. Cammarano, New York, G. Schirmer, 1926.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #106373021X, Record #120187647 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. John Dececco (dir.), Before Stonewall: Activists for Gay and Lesbian Rights in Historical Context, Routledge, 2014.
  3. Haggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298.
  4. Haggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298.
  5. James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.
  6. James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)», in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.
  7. James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.