Перайсьці да зьместу

Дзёньнік пісьменьніка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Дзёньнік пісьменьніка» — збор твораў Фёдара Дастаеўскага, які выходзіў у 1873—1881 гг.

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова «Дзёньнік пісьменьніка» друкаваўся ў штотыднёвым часопісе князя В П. Мяшчэрскага «Грамадзянін», рэдактарам якога быў Дастаеўскі. У 1876 і 1877 «Дзёньнік» выходзіў самастойнымі штомесячнымі выпускамі. У 1880 і 1881 гадох зьявілася толькі па аднаму выпуску часопіса.

Важнейшыя мастацкія творы, якія ўвайшлі ў «Дзёньнік пісьменьніка»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мастацкія асаблівасьці «Дзёньніка пісьменьніка»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У «Дзёньніку пісьменьніка» Дастаеўскі адгукаўся, галоўным чынам у публіцыстычнай форме, на падзеі сучаснасьці, якія яго хвалявалі. Разам з тым «Дзёньнік» складае шэраг твораў — апавяданьні, нарысы, успаміны.

Крытыка семідзесятых гадоў адзначала каштоўнасьць гэткіх мастацкіх старонак «Дзёньніка пісьменьніка». У апошні пэрыяд творчасьці Дастаеўскі сапраўды дасягае надзвычайнай моцы ў мастацтве малых жанраў, якія ён распрацоўвае ў гэтым выданьні. Ён стварае новыя віды філязофскае і псыхалягічнае аповесьці («Ціхмяная» і «Сон сьмешнага чалавека»), фантастычнага аповеда («Бабок»), мастацкіх нарысаў сучаснага Пецярбурга («Стогадовая», «Хлопчык у Хрыста на ёлцы»), мастацкіх мэмуараў зь вялікімі абагульненьнямі і глыбокімі вынікамі («Мужык Марэй»)

  • Ф. М. Достоевский. Собрание сочинений в 10тт. Том 10. Москва, 1958.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]