Школа імя Якуба Коласа (Мікалаеўшчына)
Навучальная ўстанова | |
Школа імя Якуба Коласа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа» | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мікалаеўшчына |
Каардынаты | 53°24′12″ пн. ш. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д.Каардынаты: 53°24′12″ пн. ш. 26°50′09″ у. д. / 53.40333° пн. ш. 26.83583° у. д. |
Тып будынка | школа |
Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
Будаваньне | 1940—1948 гады |
Стан | дзейнічае |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Школа імя Якуба Коласа |
Мікала́еўшчынская сярэ́дняя шко́ла імя́ Яку́ба Ко́ласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў вёсцы Мікалаеўшчыне Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці.
Будынак школы пабудаваны ў 1940—1948 гадах пры падтрымцы Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Школа была заснавана ў 1866 годзе як народнае вучылішча пры Мікалаеўскай царкве, заняткі ў якім праводзіліся толькі ўзімку. Падчас знаходжаньня мястэчка ў складзе Польшчы адукацыя адбывалася на польскай мове. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР, у Мікалаеўшчыне была адчынена сямігодка, у якой працавалі больш за 10 настаўнікаў, палова зь якіх была ўраджэнцамі гэтых мясьцінаў. Школу наведвалі ня толькі дзеці, але і дарослыя[1].
У 1940 годзе ў Мікалаеўшчыне адбыўся вялікі пажар, які зьнішчыў большую частку мястэчка, у тым ліку і школу. У пачатку 1940 году пачалася адбудова школы на новым месцы, якая прыпынілася з-за пачатку вайны. Шмат увагі ўзьвядзеньню школы ўдзяліў ураджэнец гэтых мясьцін Якуб Колас. У лісьце свайму сябру, першаму дырэктару гэтай навучальнай установы Ігнату Міцкевічу ён пісаў: «Як толькі прыеду на Беларусь, займуся мікалаеўшчынскімі справамі. Школу трэба паставіць, зрабіць яе на зайздрасьць людзям». Намаганьні паэта, які хадайнічаў, каб, напрыклад, выдзелілі для будаўніцтва лес, апраўдаліся: 1 кастрычніка 1948 году ў новым двухпавярховым будынку з калёнамі пачаліся заняткі.[2]. У будынку знаходзіліся 11 вучэбных клясаў, спартовая зала, бібліятэка, фізічны і хімічны кабінэты і іншыя памяшканьні. Школа адной зь першых у Беларусі ў 1967—1968 навучальным годзе ўзяла курс на паглыбленае вывучэньне беларускай мовы і літаратуры. У 1960-я гады будынак навучальнай установы быў капітальна адрамантаваны, печкавае ацяпленьне заменена на цэнтральнае, адчынена сталовая і інтэрнат. З 1964 году ў школе працуе літаратурны кружок для пачынаючых паэтаў «Маладыя каласкі».[1].
Этнаграфічна-літаратурны музэй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1963 годзе была адчынена школьная філія музэю Якуба Коласа, якую штогод наведвала каля 3-5 тысячаў экскурсантаў. У 2006 годзе быў заснаваны этнаграфічна-літаратурны музэй «Спадчынны куток», які адчыняў Міхась Міцкевіч, сын Коласа. Музэй налічвае 172 прадметы ў асноўным фондзе і 105 — у дадатковым. Маюцца тры экспазыцыі: «Мой родны кут…» — месцы, зьвязаныя з жыцьцём Якуба Коласа, Мікалаеўшчына — калыска паэта і яго землякоў, Мікалаеўшчына літаратурная.[1]. Адзін з галоўных аб’ектаў музэю — партрэт Коласа 1963 году аўтарства мастака Ўладзімера Стальмашонка, а таксама альбом зь вёскі Пінкавічы Пінскага раёну, дзе выкладаў у свой час пісьменьнік, у якім ёсьць успаміны тагачасных вучняў настаўніка[2].
Навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) — адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры, Народны паэт Беларусі
- Міхась Міцкевіч (Антось Галіна) — беларускі грамадзка-культурны, сьвецкі і рэлігійны дзяяч
- Язэп Лёсік — беларускі нацыянальны дзяяч, пісьменьнік, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Мікалай Маляўка — беларускі паэт і перакладчык
- Уладзімер Мархель — беларускі літаратуразнаўца і паэт
- Сымон Белы — беларускі пісьменьнік, заслужаны настаўнк БССР
- Міхась Белы — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, які выступаў супраць палітыкі русыфікацыі Беларусі
- Лявон Белы — беларускі публіцыст, які выступаў супраць палітыкі русыфікацыі Беларусі
- Алесь Рыбак — беларускі пісьменьнік
- Алесь Сянкевіч — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, навуковец, публіцыст
- Павал Дземідовіч — дасьледнік беларускай этнаграфіі і фальклёру
- Алесь Камароўскі — беларускі пісьменьнік
- Яўген Хвалей — беларускі паэт, крытык, публіцыст
- Іван Ксяневіч — прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР за трактар МТЗ-80
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в О школе - Миколаевщинская ДС-СШ имени Якуба Коласа(недаступная спасылка)
- ^ а б Спеюць «Маладыя каласкі» на Мікалаеўшчыне