Сымон Белы
Сымон Белы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 26 ліпеня 1929 |
Памёр | 18 кастрычніка 2005 (76 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Міхась Белы[d] Юзэфа Міцкевіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Узнагароды |
Сымон Міхайлавіч Белы (26 ліпеня 1929, Мікалаеўшчына Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці — 18 кастрычніка 2005) — беларускі пісьменьнік. Заслужаны настаўнік БССР (1968).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Сын Міхася Казіміравіча Белага (1886–1966, вясковая мянушка — Зімок) і Юзэфы Міхайлаўны зь Міцкевічаў, роднай сястры Якуба Коласа. Меў братоў Міхася і Лявона. Скончыў сярэднюю школу ім. Я. Коласа (1952), Інстытут замежных моваў (1956). Па рэкамэндацыі Якуба Коласа паехаў працаваць у г.п. Радашкавічы настаўнікам ангельскай мовы. Пражыў у Радашкавічах амаль 50 гадоў, зь іх 38 гадоў працаваў у школе. Абіраўся дэлегатам Усесаюзнага зьезду настаўнікаў. З 1982 г. няштатны карэспандэнт газэты «Мінская праўда». З 2000 г. — карэспандэнт навукова-практычнага часопісу «Изобретатель». Быў карэспандэнтам «Народнай газеты», на месцы жыхарства арганізаваў карэспандэнцкі пункт, які спыніў існаваньне пасьля сьмерці заснавальніка. З 1996 г. — чалец Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Старшыня Міжнароднага фонду Якуба Коласа, сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына».
Пахаваны ў гарадзкім пасёлку Радашкавічы побач са сваім трохгадовым сынам Сашам.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку 1970-х гг. пачаў пісаць нарысы, артыкулы, замалёўкі аб працаўніках сельскай гаспадаркі, вытворчай працы, вэтэранах Вялікай Айчыннай вайны. Друкаваўся газэтах і часопісах: «Полымя», «Маладосць», «Вожык» і інш.
Аўтар кніг «На бацькоўскай зямлі» (1993), «Нам засталася спадчына» (1999), «Родныя карані» (2001). Таксама напісаў кнігу «Коласаў радавод», амаль падрыхтаваў яе да выданьня, але не пасьпеў выдаць яе пры жыцьці, у кнізе шмат унікальных зьвестак.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За дасягнутыя ў пэдагогіцы посьпехі шмат разоў узнагароджваўся ганаровымі граматамі, у т.л. граматамі ВС БССР. Указам Прэзыдыюма ВС БССР ад 22 сакавіка 1968 г. яму было прысвоена званьне Заслужанага настаўніка БССР.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белы С. М. На бацькоўскай зямлі: Успаміны. — Мн.: Маст. літ., 1993. — 190 с, 8 л.іл.
- Я тут бачу свой край…: Маладзечаншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія / уклад. М.Казлоўскага. Мн., 2005